Галоўная

Галоўная Навіны

Асновы бяспекі жыццядзейнасці

Фото

Праблема бяспекі жыццядзейнасці чалавека ў сучасных умовах – адна з самых актуальных.

У сувязі з гэтым на базе інтэрната № 1 адбылася інфармацыйная сустрэча са старшым інспектарам ДПС АГАІ Мазырскага РАУС Дзеркачом Д.М., які расказаў пра пагібель і траўматызм пешаходаў на дарогах Гомельскай вобласці, паколькі дадзеная праблема застаецца актуальнай. У апошні час павялічылася колькасць наездаў на пешаходаў і, як паказвае аналіз дарожна-транспартных здарэнняў, дадзены від ДТП з’яўляецца самым распаўсюджаным відам.

Падрабязней...

Бяспечнае дзяцінства

4 красавіка 2019 года кафедрай педагогікі і псіхалогіі сумесна з аддзелам адукацыі Мазырскага райвыканкама праведзены абласны семінар-практыкум “Сучасныя тэхналогіі фарміравання бяспечных паводзінаў і папярэджання траўматызму ва ўмовах кластарнага ўзаемадзеяння: установа дашкольнай адукацыі – установа агульнай сярэдняй адукацыі – універсітэт”.

Мэтавая аўдыторыя: спецыялісты ўстаноў дашкольнай адукацыі, настаўнікі ЗБЖ школ г. Мазыра, выкладчыкі ўніверсітэта, аспіранты, магістранты, студэнты, слухачы ФПК і ПК, прадстаўнікі МНС, ТВВОДу. Была прадстаўлена выстава дыдактычных дапаможнікаў і гульнёвых модуляў, прэзентаваны матэрыялы прызёраў раённага фестывалю “Бяспечнае дзяцінства”.

Падрабязней...

Прафарыентацыйная сустрэча ў ДУА “Гімназія імя Янкі Купалы”

ПРОФОРИЕНТАЦИОННАЯ ВСТРЕЧА В ГУО «ГИМНАЗИЯ ИМЕНИ Я. КУПАЛЫ»

Адным з важных накірункаў дзейнасці кафедры педагогікі і псіхалогіі з’яўляецца прафарыентацыйная работа.

4 красавіка на базе філіяла кафедры ў ДУА “Гімназія імя Янкі Купалы” адбылася прафарыентацыйная сустрэча з навучэнцамі 9 класаў. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі: загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт І.У. Журлова, загадчык філіяла кафедры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт С. І. Жураўлёва, загадчык філіяла кафедры, кандыдат педагагічных навук, дацэнт А.С. Астрэйка, старшыя выкладчыкі кафедры педагогікі і псіхалогіі І.А. Карповіч, А.П. Пазняк, Л.В. Цалка, А.П. Дыгун.

Падрабязней...

Педагагічная віктарына аб’яднала школьнікаў, студэнтаў, педагогаў і бацькоў

У межах універсітэцкага Дня адчыненых дзвярэй, які адбыўся ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна 30.03.2019, а таксама Дня адчыненых дзвярэй, арганізаванага 06.04.2019 факультэтам дашкольнай і пачатковай адукацыі для будучых абітурыентаў, кафедрай педагогікі і псіхалогіі было падрыхтавана для выпускнікоў школ мерапрыемства ў гульнёвай форме “Педагагічная віктарына”, у якім прынялі ўдзел не толькі будучыя абітурыенты факультэта, але і іх педагогі, і бацькі, а таксама студэнты спецыяльнасцей “Лагапедыя”, “Пачатковая адукацыя”, “Дашкольная адукацыя”.

Падрабязней...

Міжнароднае супрацоўніцтва на карысць

     12 красавіка 2019 года ў 10.00 ва УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбылася сустрэча рэктара ўніверсітэта Наўныка В.М. і старшыні прафсаюзнай арганізацыі Струкава В.В. з прадстаўнікамі італьянскага фонда «AIUTIAMOLI A VIVERE» (“Дапаможам ім жыць”) у асобе кіраўніка праекта “Усынаўленне студэнтаў на адлегласці” Браконі Лучана і члена адміністрацыйнага Савета фонда П’ера Фратаролі.

У ходзе сустрэчы абмяркоўвалася пытанне арганізацыі студэнцкага форума ў верасні 2019 года на базе УА “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава”, пытанне далейшага супрацоўніцтва. Падчас сустрэчы 10 студэнтам нашага ўніверсітэта былі ўручаны спецыяльныя стыпендыі ў межах праекта “Усынаўленне студэнтаў на адлегласці”.

 

Дадатковая інфармацыя