Галоўная

Галоўная Навіны

74-я гадавіна Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

фото

9 мая 2019 года на мемарыяльным комплексе “Курган Славы” адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны 74-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, з удзелам ветэранаў вайны, кіраўніцтва горада, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў моладзі.

Адміністрацыя УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, дэканы факультэтаў, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў, аспіранты, магістранты, студэнты прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, на якім усклалі кветкі і ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх, хто загінуў у гады гэтай страшнай вайны. Абавязак кожнага з нас сёння – памятаць і быць удзячным тым, хто змагаўся за мірнае неба над галавой. Дзякуй Вам, дарагія ветэраны, за Перамогу!

 

Падрабязней...

Скрозь гады гучыць Перамога!

    13-34 мая напярэдадні 74-й гадавіны Вялікай Перамогі ў Гарадскім палацы культуры адбыўся святочны канцэрт “Скрозь гады гучыць Перамога!”, арганізаваны супрацоўнікамі аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю. На канцэрце гучалі песні ваенных гадоў, якія нагадалі ўсім прысутным пра вялікі подзвіг нашага народа.

Вялікая Айчынная вайна пакінула след у кожнай сям’і, забрала многа жыццяў і назаўсёды застанецца ў памяці беларускага народа. Абавязак кожнага з нас сёння – памятаць тых, хто змагаўся за мірнае неба над галавой. Вечная памяць героям! Дзякуй Вам, дарагія ветэраны, за Перамогу, за мірнае неба!

Падрабязней...

Лёгкаатлетычны прабег, прысвечаны Дню Перамогі і 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Легкоатлетический пробег, посвященный Дню Победы и 75-летию освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков

4 мая 2019 года ў Мазыры адбыўся лёгкаатлетычны прабег сярод прадпрыемстваў, арганізацый, навучальных устаноў і аматараў бегу, прысвечаны Дню Перамогі і 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У свяце бегу прынялі ўдзел выкладчыкі факультэта фізічнай культуры Дайняк Юрый Пятровіч, Дайняк Ігар Пятровіч, а таксама студэнты факультэта фізічнай культуры.

Падрабязней...

Бессмяротныя песні


11-5 3 мая 2019 года ва ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту” адбыўся ІІ Рэспубліканскі фестываль ваенна-патрыятычнай песні, прысвечаны Дню Перамогі і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, сярод студэнтаў-грамадзян замежных дзяржаў.

Фестываль аб’яднаў студэнтаў 12 універсітэтаў з Мінска, Гомеля, Гродна, Магілёва і Мазыра. Перад пачаткам мерапрыемства для гасцей універсітэта былі арганізаваны экскурсіі па лабараторыях і музеі, а таксама па Палацава-паркавым ансамблі Румянцавых-Паскевічаў. Удзельнікі фестывалю пазнаёміліся з выставай дэкаратыўна-прыкладной творчасці замежных студэнтаў “Вытокі”, прэзентацыяй “Па краінах і кантынентах”, фотавыставай, прысвечанай Году малой радзімы, і атрымалі магчымасць прыняць удзел у цырымоніі прыгатавання кітайскага чаю.

Падрабязней...

Студэнцкае самакіраванне: “Ад пытанняў да ідэй”

 112 мая 2019 года адбылося пашыранае пасяджэнне актыву студэнцкага самакіравання. На пасяджэнні прысутнічалі: рэктар універсітэта Наўныка Валерый Мікалаевіч, начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Мацвеева Святлана Васільеўна, сакратар ПА ГА "БРСМ" Каласоўская Ілона Мікалаеўна.

Асноўная мэта пасяджэння – увайсці ў адкрыты дыялог з адміністрацыяй універсітэта, праінфармаваць пра свае поспехі і дасягненні, задаць пытанні і расказаць аб праблемах.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя