Галоўная

Галоўная Навіны

Адкрытае выхаваўчае мерапрыемства “Святое слова “Хлеб”

Открытое воспитательное мероприятие «Святое слово «Хлеб»

16 мая 2019 года ў межах правядзення конкурсу прафесійнага майстэрства “Лепшы куратар вучэбнай групы” на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі праводзілася адкрытае выхаваўчае мерапрыемства “Святое слова “Хлеб””, падрыхтаванае ўдзельніцай конкурсу, куратарам 4 курса 2 групы, старшым выкладчыкам кафедры спецыяльнай педагогікі і методык дашкольнай і пачатковай адукацыі Дзядкоўскай Аленай Рыгораўнай.

Да пачатку мерапрыемства стараста групы Мішура Дыяна прадставіла слайд-шоу “Наш куратар лепш за ўсіх!”. У сцэнарый адкрытага мерапрыемства ўваходзілі разнастайныя віды дзейнасці: вядучыя ў нацыянальных касцюмах расказалі пра значнасць хлеба ў жыцці чалавека; выкарыстоўваліся ўзоры вуснай народнай творчасці ў выглядзе прыказак, прымавак і прыкмет; праглядваліся відэаролікі; выконваліся танцы і песні на беларускай мове; праводзіліся гульні.

 

Падрабязней...

Міжуніверсітэцкая алімпіяда па рускай мове для замежных студэнтаў

Межвузовская олимпиада  по русскому языку для иностранных студентов

22 мая ў Гомелі пры падтрымцы Рассупрацоўніцтва, Цэнтра русістыкі УА ГДУ імя Ф. Скарыны і УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбылася алімпіяда па рускай мове сярод замежных студэнтаў, якая адкрывала цыкл мерапрыемстваў, што праходзяць у межах Дзён рускай мовы ў Гомелі. У алімпіядзе прымалі ўдзел каманды Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны і Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна.

Алімпіяда праходзіла ў 2 этапы. На першым, адборачным этапе патрабавалася выканаць тэставыя заданні па граматыцы. Другі этап, які адбыўся непасрэдна ў Гомелі, уключаў у сябе выкананне лексіка-граматычнага тэсту і выразнае чытанне вершаў на рускай мове.

Падрабязней...

Бітва тытанаў – 2019

23 мая адбыўся традыцыйны конкурс студэнцкіх талентаў сярод інтэрнатаў універсітэта “Бітва тытанаў – 2019”, які праходзіць заўсёды маштабна і незабыўна. Каманды трох інтэрнатаў універсітэта адказна рыхтаваліся і гатовы былі прадставіць тое, чаго яшчэ не было, і паказаць сябе з незвычайнага боку. Неабходна адзначыць, што гэтае імкненне камандамі было ўвасоблена ў жыццё і прыемна здзівіла не толькі гледачоў, але і членаў журы.

Конкурс студэнцкіх талентаў “Бітва тытанаў – 2019” спалучаў у сабе рознабаковыя здольнасці ўдзельнікаў, аб’яднаных адной ідэяй, падтрымку аўдыторыі і, бясспрэчна, цікавыя творчыя нумары ад кожнай каманды, якая не толькі жадала выступіць, але і перамагчы.

Падрабязней...

Віншуем пераможцаў факультэцкай алімпіяды па матэматыцы!

13 мая 2019 года на фізіка-інжынерным факультэце УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбылася факультэцкая алімпіяда па матэматыцы сярод студэнтаў.

Алімпіяда праводзілася ў адзін тур у выглядзе спаборніцтва ў асабістым заліку для студэнтаў 1–4 курсаў.

Па выніках факультэцкай алімпіяды па матэматыцы ўзнагароджаны:

– дыпломам І ступені Беразоўская Святлана (1 курс, 1 группа);

– дыпломам ІІ ступені Жук Марына (3 курс, 1 група);

– дыпломам ІІІ ступені Кароўкіна Марыя (1 курс, 1 група).

Варта адзначыць, што студэнты, якія займаюцца ў гуртку “Алімпіядныя задачы па матэматыцы” (кіраўнік гуртка – Старавойтава А.У., выкладчык кафедры фізікі і матэматыкі), паспяхова прымаюць удзел у рэгіянальных, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах па матэматыцы і заўсёды паказваюць высокія вынікі.

Ад усяго сэрца віншуем студэнтаў з перамогай і жадаем ім далейшых поспехаў!

Адкрытае спартыўна-выхаваўчае мерапрыемства “Гіравы бум”

 15.05.2019 года ў межах правядзення конкурсу прафесійнага майстэрства “Лепшы куратар вучэбнай групы” на факультэце фізічнай культуры адбылося адкрытае спартыўна-выхаваўчае мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падрыхтаванае ўдзельнікам конкурсу, куратарам 4 курса 3 групы, выкладчыкам кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін Мятлушка Віталем Іванавічам.

 

 З першых дзён вайны ўвесь савецкі народ узняўся на барацьбу з фашызмам. Не маглі застацца абыякавымі і спартсмены. Яны мужна змагаліся з ворагам, знаходзіліся ў частках і аб’яднаннях Чырвонай Арміі і Флоту, у партызанскіх атрадах, спецыяльных падраздзяленнях, у знішчальных батальёнах, у народным узбраенні. Многа слаўных баявых спраў здзейснілі вядомыя спартсмены М. Каралёў, Л. Цемуран, Б. Галушкін, Г. Пыльноў, М. Шатаў, А. Капчынскі, А. Даўгушын, Л. Кулакова і інш.

 

Менавіта таму існуе спадзяванне, што сучасная моладзь, займаючыся спортам, здолее стаць моцнай асновай для нашай краіны.

 

 

 

 

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя