Галоўная

Галоўная Навіны

Кабінет кітаязнаўства

Ва ўмовах імклівага росту фінансава-эканамічнага і навукова-культурнага ўплыву Кітайскай Народнай Рэспублікі ў сучасным свеце ўсходні накірунак міжнароднай дзейнасці УА МДПУ імя І.П. Шамякіна набывае прыярытэтны характар. Актывізуюцца прамыя кантакты з адукацыйнымі і навуковымі ўстановамі Кітая. Важным крокам у дадзеным накірунку стане адкрыццё Кабінета кітаязнаўства.

30 красавіка 2019 года прарэктар па навуковай рабоце Паліева Таццяна Уладзіславаўна і начальнік аддзела міжнародных сувязей Дубадзел Вольга Аляксандраўна наведалі Інстытут Канфуцыя пры ўстанове адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны” з мэтай абмеркавання заключэння Дагавора аб супрацоўніцтве і канкрэтных пытанняў стварэння і перспектыў развіцця Кабінета кітаязнаўства ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П. Шамякіна. Мэтай работы кабінета будзе папулярызацыя кітайскай мовы і культуры ў нашым рэгіёне і ўмацаванні сяброўства паміж народамі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Падрабязней...

Інфармацыйная сустрэча “Асновы бяспекі жыццядзейнасці”

26-4-1    24 красавіка ва ўніверсітэце адбылася сустрэча працоўнага калектыву з намеснікам начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Мазырскага ГРАНС Тарасавым Аляксеем Канстанцінавічам.

Размова мела прафілактычны характар: выступленне было прысвечана тэме папярэджання пажараў і пагібелі людзей ад іх, папярэджання выпадвання з вокнаў непаўналетніх дзяцей.

Напрыканцы выступлення нам. начальніка Мазырскага ГРАНС адказаў на ўсе пытанні, якія ўзніклі ў прысутных падчас правядзення сустрэчы.

Падрабязней...

Семінар-практыкум “Школьны булінг: прычыны ўзнікнення і арганізацыя прафілактычнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі” на факультэце ДіПА

26-4   24 красавіка 2019 года на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі ў межах Тыдня студэнцкай навукі для студэнтаў, якія навучаюцца па спецыяльнасці “Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)” адбыўся семінар-практыкум “Школьны булінг: прычыны ўзнікнення і арганізацыя прафілактычнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі”. Арганізавала і правяла дадзенае мерапрыемства кіраўнік студэнцкага гуртка “Актуальныя праблемы псіхалогіі”, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі, к.п.н., дацэнт Калеснічэнка Алена Аляксееўна. У ходзе правядзення семінара-практыкуму былі абмеркаваны такія праблемы, як распаўсюджанасць і прычыны школьнага булінгу ў сучасным адукацыйным асяродку, перадавы замежны (скандынаўскі) вопыт прафілактычнай работы з дзецьмі, якія сталі ахвярамі гвалту і цкавання з боку аднагодкаў у дзіцячых калектывах, індывідуальна-псіхалагічныя асаблівасці ахвяр школьнага булінгу і саміх булераў.

Падрабязней...

ХХVI Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Ад ідэі – да інавацыі”

25 красавіка 2019 года адбылася ХХVI Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Ад ідэі – да інавацыі”. Па традыцыі суарганізатарамі канферэнцыі з’яўляліся Арэнбургскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, Арзамаскі філіял Ніжагародскага ўніверсітэта імя М.І. Лабачэўскага, Глазаўскі педагагічны інстытут імя В.Г. Караленкі. У рабоце канферэнцыі прымалі ўдзел студэнты з 170 устаноў адукацыі Беларусі і Расіі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася Паліева Т.У., прарэктар па навуковай рабоце, кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Таксама прагучалі відэапрывітанні вну-партнёраў з Беларусі і Расіі.

Падрабязней...

33 гады Чарнобыльскай трагедыі

    26-04-1

26.04.2019 каля памятнага знака “Ахвярам Чарнобылю” адбыўся жалобны мітынг-рэквіем, прысвечаны 33-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі горада, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў моладзі. Сярод прысутных былі і прадстаўнікі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна: адміністрацыя ўніверсітэта, дэканы факультэтаў, выкладчыкі, супрацоўнікі структурных падраздзяленняў, студэнты. Усе прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання тых, хто загінуў падчас страшнай аварыі, і ўсклалі кветкі да помніка.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя