Галоўная

Галоўная Навіны

Інфармацыйная сустрэча “Правілы знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў”

16 мая 2019 года ва ўніверсітэце адбылася інфармацыйная сустрэча “Правілы знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў” з удзелам часова выконваючага абавязкі начальніка Мазырскага РАУС Сінельнікава М.М., начальніка аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Мазырскага РАУС Дудковай Л.Ю., інспектара аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Мазырскага РАУС Ляшчук В.Г., старшага афіцэра аддзела дазнання Мазырскага пагранічнага атрада капітана Богуша А.М., якія расказалі пра неабходнасць павышэння прававой граматнасці замежных студэнтаў, прынцыпы міграцыйнай палітыкі дзяржавы і асаблівасці навучання замежных студэнтаў у Рэспубліцы Беларусь.

Азнаёмілі з асноўнымі вытрымкамі з Кодэкса Рэспублікі Беларусь пра адміністратыўныя правапарушэнні, з Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь. Таксама былі закрануты пытанні прафілактыкі правапарушэнняў у студэнцкім асяродку і адзначана важнасць захавання заканадаўства Рэспублікі Беларусь замежнымі грамадзянамі.

Тыдзень рускага слова

15-3  14.05.2019 у межах Тыдня рускага слова стартаваў адукацыйны праект “Чытаем класіку”.

 С.В. Філімонава, настаўнік ДУА “Гімназія імя Я. Купалы”, распрацоўшчык праекта, прэзентавала літаратурна-мастацкую кампазіцыю “Памяці Яўгена Яўтушэнкі прысвячаецца…”. Сучаснае прачытанне літаратурнай класікі ў фармаце мастацкага выканання тэкстаў, музычнай інтэрпрэтацыі паэзіі Я. Яўтушэнкі нікога не пакінулі абыякавым. Літаратурна-мастацкая кампазіцыя таксама ўключала інфармацыю пра асноўныя падзеі з жыцця Яўгена Аляксандравіча, відэаінтэрв’ю з паэтам, завочную экскурсію ў вёску Хомічы Калінкавіцкага раёна, на гістарычную радзіму Яўгена Яўтушэнкі. Удзельнікі праекта змаглі ўзнавіць паэтычны вобраз вялікага рускага паэта, празаіка, рэжысёра, сцэнарыста, публіцыста, чытальніка-аратара і актора Яўгена Аляксандравіча Яўтушэнкі.

 

 

Падрабязней...

Тыдзень рускага слова

14 13.05.2019 адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня рускага слова на філалагічным факультэце. З прывітальным словам выступіла дэкан Т.М. Сымановіч. З праграмай мерапрыемстваў Тыдня пазнаёміла прысутных загадчык кафедры беларускай і рускай філалогіі Т.М. Чэчка.

 Адкрыў Тыдзень рускага слова конкурс выразнага чытання “Жывое слова М.В. Гогаля”, падрыхтаваны намеснікам дэкана па выхаваўчай рабоце, старшым выкладчыкам І.Л. Судзібор. У сваім выступленні Ірына Леанідаўна натхнёна расказала прысутным пра значэнне творчасці М.В. Гогаля, пра актуальнасць яго ідэі адзінства славянства. Таленавітыя, крэатыўныя студэнты філалагічнага факультэта прадставілі варыяцыі сучаснага прачытання Гогаля ў форме маналагічнага выканання мастацкай прозы, вакальных нумароў, тэматычных насценных газет.

 

Падрабязней...

Разам – мы сіла!

    У дзясяты раз Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт адчыніў дзверы для студэнтаў з 32 універсітэтаў Рэспублікі Беларусь і Расіі для правядзення штогадовага Міжнароднага маладзёжнага форума “Мы гаворым “Так!” (мірнаму небу, здароваму ладу жыцця, сяброўству культур, дыялогу пакаленняў)”. У гэтым годзе маладзёжны форум праходзіў з 9 па 11 мая. Наш унівесітэт прадставілі: студэнтка тэхнолага-біялагічнага факультэта Бібко Таісія і магістрант факультэта фізічнай культуры Артыкава Анагуль.

   Адкрыццё форума адбылося 9 мая на тэрыторыі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Удзельнікі форума мелі магчымасць узгадаць подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў, прыняўшы ўдзел у мітынгах на цэнтральнай плошчы г. Баранавічы, у в. Лесіна і в. Колдычава на месцы пакарання вязняў канцлагера.

Падрабязней...

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

14-1-3

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26.03.1998г. штогадова ў другую нядзелю мая адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Атрыбутамі любой суверэннай дзяржавы з’яўляюцца дзяржаўны сцяг, герб і гімн. Гэтыя сімвалы Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця.

 

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя