Галоўная

Галоўная Навіны

ВЫБАР ПРАФЕСІІ – КРОК У БУДУЧЫНЮ

photo11.01.2022 г. у ДУА «Кастрычніцкая раённая гімназія» і ДУА «Сярэдняя школа №2 г.п. Кастрычніцкі» прайшлі прафарыентацыйныя мерапрыемствы. У іх прынялі ўдзел дацэнт кафедры замежных моў і МПІЯ Яблонская В.Г. і выкладчык кафедры замежных моў і МПІЯ Грыб Ж.У., якія расказалі будучым абітурыентам аб перавагах атрымання педагагічнай адукацыі.

Інфармацыя аб УА МДПУ ім. І.П. Шамякіна суправаджалася відэаролікамі і маляўнічымі прэзентацыямі. Навучэнцы пазнаёміліся з прафесарска-выкладчыцкім складам філалагічнага факультэта, атрымалі ўяўленне аб матэрыяльна-тэхнічнай базе, а таксама цікавым і плённым навуковым, культурным і спартыўным жыцці студэнтаў. Асаблівая ўвага надавалася спецыяльнасцям факультэта, уступным іспытам і прахадным балам па выніках уступнай кампаніі мінулага года.

Падрабязней...

“СЁННЯ ТАБЕ ГОНАР І ПАШАНА…”: ЛІТАРАТУРНА-МУЗЫЧНАЯ КАМПАЗІЦЫЯ ДА 100-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ І.П. ШАМЯКІНА

 

photo

Не, класікі не паміраюць –  

Такі іх бессмяротны род. 
Што напісаць 
Не паспяваюць, 
За іх дапісвае народ… 

В. Лукша          

 

26.02.2021 г. на філалагічным факультэце была прадстаўлена літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная творчай і грамадскай дзейнасці народнага пісьменніка Беларусі І. П. Шамякіна (рэжысёры праекта: старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай філалогі І.Л. Судзібор, дацэнт кафедры В.У. Сергушкова).

Падрабязней...

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сучасныя праблемы анамастыкі”

photo 17–18 снежня 2020 года выкладчыкі, аспіранты, студэнты філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Сучасныя праблемы анамастыкі”, прысвечанай 85-годдзю з дня нараджэння прафесара В.П. Лемцюговай.

Канферэнцыя, якая аб’яднала лінгвістаў з Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Славакіі, праходзіла ў анлайн-фармаце. З вітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей канферэнцыі звярнуўся Ігар Лявонавіч Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Падрабязней...

НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНЫ СЕМІНАР ПА АКТУАЛЬНЫМ ПЫТАННЯМ БЕЛАРУСКАЙ І РУСКАЙ ФІЛАЛОГІІ

photo 16.09.2020 на базе Цэнтра русістыкі адбыўся навукова-метадычны семінар, на якім абмяркоўваліся актуальныя пытанні арганізацыі анамастычнай прасторы ў беларускай мастацка-біяграфічнай прозе другой пал. XX–XXI ст. (па матэрыялах дысертацыйнага даследавання аспіранта кафедры беларускай і рускай філалогіі В.Р. Слівец. Навуковы кіраўнік – прафесар В.В. Шур).

Падрабязней...

Творчае супрацоўніцтва ўніверсітэта з дзіцячымі мастацкімі школамі вобласці

На базе ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў № 1 г. Гомеля” праходзіць выстава творчых работ навучэнцаў і студэнтаў Гомельскай вобласці. На выставе свае скульптурныя работы з воску на тэму “Сярэднявечныя рыцары” прадставіў студэнт 1 курса 3 групы спецыяльнасці “Абслугоўваючая праца і выяўленчае мастацтва” тэхнолага-біялагічнага факультэта Бандарэнка Уладзіслаў. Таксама на выставе прадстаўлены работы пераможцаў рэспубліканскіх конкурсаў-выстаў з фонду кафедры тэхналагічнай адукацыі тэхнолага-біялагічнага факультэта, выкананыя ў тэхніцы жывапісу.

Удзел студэнтаў у такіх выставах дае магчымасць выявіць іх творчыя здольнасці, данесці да гледачоў свае перажыванні, погляды і ўяўленні пра свет праз прадстаўленыя работы.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя