Галоўная

Галоўная Навіны

“Жыццё без агрэсіі”

«Жизнь без агрессии»

 На працягу трох месяцаў (сакавік, красавік, май) ва ўніверсітэце праводзіліся прафілактычныя гутаркі са студэнтамі 1-га і 2-га курсаў.

Мэта дадзеных сустрэч псіхалагічная асвета, прафілактыка агрэсіўных паводзінаў, стварэнне ўмоў для развіцця ў студэнтаў здольнасці да рэфлексіі сваіх дзеянняў.

У межах дадзеных гутарак студэнты былі актыўна падключаны да работы, дзяліліся сваімі думкамі і не заставаліся абыякавымі. У многіх студэнтаў узніклі пытанні, адказы на якія былі знойдзены падчас сустрэч.

Падрабязней...

Дні беларускай адукацыі ў Расійскай Федэрацыі

Дни белорусского образования в Российской Федерации

     29–30 мая на базе Дзелавога і культурнага комплекса Пасольства Рэспублікі Беларусь у Маскве адбыліся Дні беларускай адукацыі ў Расійскай Федэрацыі.

Праграма мерапрыемстваў была вельмі насычанай: Дзелавы савет рэктараў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Фэдэрацыі па пытаннях развіцця супрацоўніцтва ў адукацыйнай і навуковай сферах, Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Руская і беларуская мова ў кантэксце глабалізацыі”, семінар-практыкум “Стан і перспектывы развіцця адукацыйнага турызму Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі” для турыстычных агенцтваў і цэнтраў дадатковай адукацыі Расійскай Федэрацыі з прэзентацыяй экскурсійна-адукацыйных і культурна-пазнаваўчых праграм у Рэспубліцы Беларусь для расійскіх навучэнцаў і шэрагу іншых мерапрыемстваў.

Падрабязней...

Выніковае пасяджэнне актыву студэнцкага самакіравання ўніверсітэта

Итоговое заседание актива студенческого самоуправления университета

    05 чэрвеня 2019 года адбылося выніковае пасяджэнне актыву студэнцкага самакіравання ўніверсітэта, на якім прысутнічалі старшыні студсаветаў і актывісты факультэтаў і інтэрнатаў універсітэта, куратар студэнцкага самакіравання Туравец Н.І.

На пасяджэнні былі падведзены вынікі работы студактыву ўніверсітэта за 2018/2019 навучальны год і ўнесены прапановы па ўдасканальванні работы актыву студэнцкага самакіравання ўніверсітэта на наступны навучальны год.

Па выніках работы студэнцкага самакіравання ўніверсітэта за 2018/2019 навучальны год былі ўручаны лісты падзякі найбольш актыўным студэнтам.

Падрабязней...

Аб мерах бяспекі пры выкарыстанні банкаўскіх плацёжных карт

30 мая 2019 года адбылася сустрэча студэнтаў 1 курса 1 групы фізіка-інжынернага факультэта з супрацоўнікамі ААТ “АСБ Беларусбанк” на тэму “Меры бяспекі пры выкарыстанні банкаўскіх плацёжных карт”. Супрацоўнікі банка расказалі аб правілах карыстання плацёжнымі сістэмамі, аб дадатковых магчымасцях плацёжных карт, а таксама пра такі пароль, як 3D-Secure. Студэнты з цікавасцю слухалі супрацоўнікаў банка, задавалі пытанні, на якія адразу атрымалі адказы. Напрыканцы сустрэчы кожны студэнт атрымаў інфармацыйны буклет.

Падрабязней...

ДАРОГАМІ ПАМЯЦІ

Фото

 Напярэдадні святкавання 75-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў студэнты Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна наведалі мемарыяльны комплекс “Азарычы”, што знаходзіцца ў Калінкавіцкім раёне.

У гады Вялікай Айчыннай вайны канцэнтрацыйны лагер “Азарычы” праіснаваў толькі дзесяць дзён, аднак у гісторыі і на сённяшні дзень гэта самае страшнае месца, дзе ў жудасных умовах утрымліваліся каля трыццаці тысяч дзяцей, жанчын, старых людзей, трэцяя частка якіх загінула. Цяжка на словах перадаць тыя эмоцыі, што ўзнікаюць на тэрыторыі мемарыяла.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя