Дзень адчыненых дзвярэй у Мазырскім аддзеле Дэпартамента аховы
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.06.2019 06:43
22 мая 2019 года ў Мазырскім аддзеле Дэпартамента аховы МУС РБ адбылася цырымонія ўрачыстага ўручэння пасведчанняў членам добраахвотнай дружыны “Маладзёжны атрад аховы правапарадку імя А.П. Царэнкі” з ліку студэнтаў нашага ўніверсітэта.
Пасведчанні ўручаюцца за актыўны ўдзел у ахове правапарадку, прафілактыцы правапарушэнняў сярод моладзі, рэалізацыі патрыятычных акцый і праектаў ГА “БРСМ”. Таксама ў кожнага ўдзельніка мерапрыемства была магчымасць удзелу ў майстар-класе па зборы і разборы зброі, паглядзець работу кінолагаў і азнаёміцца з дзейнасцю дэпартамента.