Сустрэча студэнтаў фізіка-інжынернага факультэта з намеснікам дырэктара “Andersen”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 24.06.2019 13:23
29 мая 2019 года адбылася сустрэча студэнтаў фізіка-інжынернага факультэта з Крапівіным Русланам Уладзіміравічам, намеснікам дырэктара міжнароднай ІТ-кампаніі “Andersen” – рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій. Ён расказаў пра кампанію “Andersen” з дэманстрацыяй відэаролікаў і пра магчымасці працаўладкавання ў кампаніі. Руслан Уладзіміравіч звярнуў увагу на асаблівасці праходжання навучальных анлайн-курсаў JAVASCRIPT, якія будуць арганізаваны з 04.07.2019. Па заканчэнні сустрэчы Крапівін Руслан Уладзіміравіч адказаў на шматлікія пытанні студэнтаў.
Дадзеная сустрэча выклікала зацікаўленасць у студэнтаў універсітэта, паколькі для кожнага з іх важным вынікам навучання ва ўніверсітэце з’яўляецца не толькі атрыманне дыплома, але і паспяховае працаўладкаванне.