Галоўная

Галоўная Навіны

Шчыра запрашаем у наш універсітэт!

  26.04.2019 адбылася прафарыентацыйная сустрэча з вучнямі 9–11 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Мазыра”.

На пашыраным пасяджэнні педагагічнага савета з інфармацыяй пра адукацыйныя паслугі ўніверсітэта выступіла загадчык кафедры беларускай і рускай філалогіі Т.М. Чэчка.

Школьнікі былі азнаёмлены з асноўнымі адукацыйнымі праграмамі і спецыяльнасцямі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, з перспектывамі размеркавання, прафесійнага росту выпускнікоў універсітэта.

Загадчык кафедры беларускай і

рускай філалогіі Т.М. Чэчка

“Дзе пануе дух навукі, там ствараецца вялікае малымі сродкамі” (М. Пірагоў)

    

Студэнты філалагічнага факультэта прынялі актыўны ўдзел у XXVI Міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі “Ад ідэі – да інавацыі”, якая адбылася 25 красавіка 2019 года ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. З дакладамі выступіла 72 студэнты нашага факультэта. У рабоце секцыйных пасяджэнняў прымалі вочны і завочны ўдзел таксама студэнты іншых універсітэтаў Рэспублікі Беларусь і Расіі. Свае даклады студэнты прадстаўлялі на 3 секцыях:

– “Актуальныя праблемы гістарычнай навукі. Грамадазнаўчая адукацыя на сучасным этапе” (47 дакладаў);

– “Сучасная філалогія: мова, маўленне, тэкст. Методыка выкладання філалагічных дысцыплін” (59 дакладаў);

– “Актуальныя праблемы рамана-германскага мовазнаўства. Сучасная іншамоўная адукацыя” (63 даклады).

Падрабязней...

Чэмпіянат Беларусі па панкратыёне

03       

26–27 красавіка ў г. Стоўбцы праходзіў чэмпіянат Беларусі па панкратыёне. У спаборніцтвах прымалі ўдзел самыя моцныя байцы краіны. Спаборніцтвы сталі адборачным этапам для спартсменаў, якія прымуць удзел у чэмпіянаце Еўропы і свету ў 2019 годзе.

Студэнт першага курса факультэта фізічнай культуры Засінец Дзмітрый Уладзіміравіч заняў першае месца ў вагавай катэгорыі 77 кг, узрост 20+.

Віншуем спартсмена і жадаем далейшых поспехаў!

Інфармацыйная сустрэча “Выкананне антыкарупцыйнага заканадаўства”

29-4-01       25 красавіка ва ўніверсітэце адбылася сустрэча працоўнага калектыву і студэнцкага актыву з намеснікам пракурора Мазырскага раёна, малодшым саветнікам юстыцыі Шапаравай Юліяй Уладзіміраўнай.

У межах дадзенай сустрэчы гаварылася пра тое, што ў Рэспубліцы Беларусь створана эфектыўная заканадаўчая база па барацьбе з карупцыяй ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства.

Шапарава Ю.У. асвятліла асноўныя палажэнні Закона Рэспублікі Беларусь аб барацьбе з карупцыяй, адказала на пытанні прысутных у зале.

Падрабязней...

У МДПУ выбралі “Міс Універсітэт – 2019”

        25 красавіка ў Палацы культуры “Будаўнік” адбылася яркая падзея гэтай вясны – конкурс прыгажосці і грацыі “Міс Універсітэт – 2019”.

За права насіць карону пераможцы змагаліся 5 таленавітых і артыстычных дзяўчат універсітэта – Прылуцкая Кацярына (фізіка-інжынерны факультэт), Ляшэнка Ірына (факультэт фізічнай культуры), Дулуб Марыя (факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі), Андрэева Анастасія (філалагічны факультэт), Ангеліна Тысевіч (тэхнолага-біялагічны факультэт).

У сетцы інтэрнэт праходзіла адкрытае галасаванне за званне “Міс Анлайн”. Па выніках галасавання тытул “Міс Анлайн” атрымала Анастасія Андрэева.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя