Галоўная

Галоўная Навіны

Здаровы лад жыцця – наша будучыня

16-01      У перыяд з 08.04.2019 па 13.04.2019 ва ўніверсітэце праходзіў тыдзень здаровага ладу жыцця, прымеркаваны да Сусветнага Дня здароўя, у якім прынялі ўдзел студэнты ўсіх факультэтаў.

Супрацоўнікамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы, студэнцкім самакіраваннем і прафкамам універсітэта быў праведзены шэраг мерапрыемстваў: работа інтэрактыўных пляцовак “ЗЛЖ вачыма студэнтаў”, квэст-гульня “Здароўе ў нашых руках”, інфармацыйная сустрэча супрацоўнікаў універсітэта з загадчыкам аддзялення эпідэміялогіі ДУ МЗЦГіЭ Мірановіч Н.А. на тэму “Эпідэміялагічная сітуацыя па грыпе і ВРІ ў Мазырскім раёне. Імунізацыя супраць грыпу”.

Падрабязней...

“Для ўсіх спраў у свеце існуе свой час” – і мы не ўпусцілі свой

Фото

Прафесійныя стажыроўкі за мяжой – справа жаданая, але не заўсёды магчымая для студэнтаў. Але, як здараецца, і немагчымае становіцца магчымым, калі Вы – Кавалёў Ян ці Ліпніцкая Сабіна, Рабцава Марыя ці Светагорава Анастасія. Галоўнае – вучыцца на філфаку на поўную сілу і ведаць, што the Dutch  не жыхары Даніі, а галандцы.

Падрабязней...

Мы пачынаем КВЗ…

       Як вядома, без жартаў і смеху ў нашым жыцці было б проста немагчыма! Вечар аўторка, 16 красавіка 2019 года, стаў прыемнай падзеяй для вясёлых і знаходлівых студэнтаў нашага ўніверсітэта. Маладых людзей чакаў сапраўдны КВЗ, да якога яны сур’ёзна і адказна рыхтаваліся. У гэтым годзе тэмай агульнаўніверсітэцкай гумарыстычнай гульні КВЗ стала тэма “Выбірай жыццё! Выбірай здароўе!”.

Гульня была праведзена весела, цікава і, бясспрэчна, прафесійна. Каманды пяці факультэтаў універсітэта змагаліся за званне лепшай каманды КВЗ УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, а сама гульня стала лагічным завяршэннем серыі мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў межах тыдня фарміравання здаровага ладу жыцця, прымеркаванага да сусветнага Дня здароўя.

Падрабязней...

Размеркаванне выпускнікоў 2019 года

16.04.2019 адбылося размеркаванне выпускнікоў 2019 года.

Выпуск навучэнцаў дзённай формы атрымання адукацыі склаў 384 чал. (першай і другой ступеняў атрымання адукацыі), з іх 317 чал. навучалася за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і 67 за кошт уласных сродкаў.

Неабходна было размеркаваць (накіраваць) 307 чалавек, якія і былі паспяхова размеркаваны, што склала 100 %.

Па многіх спецыяльнасцях запатрабаванасць перавышала выпуск, што гаворыць пра неабходнасць нашых спецыялістаў на рынку працы.

Усім жадаючым было прадастаўлена першае працоўнае месца.

Падрабязней...

Да навучання – праз навуку

       19 красавіка 2019 года адбыўся ІІ Палескі адукацыйны і навуковы форум, прысвечаны 75-годдзю УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. У ім прыняло ўдзел больш за 170 навучэнцаў і 100 педагогаў з устаноў адукацыі Гомельскай і Мінскай абласцей. Мэта форума – папулярызацыя даследчых, навуковых і метадычных дасягненняў, развіццё прафесійнай дзейнасці педагогаў Палескага рэгіёна, спрыянне забеспячэнню пераемнасці ўсіх ступеняў адукацыі.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя