Галоўная

Галоўная Навіны

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя на фізіка-інжынерным факультэце

        28–29 сакавіка 2019 года на фізіка-інжынерным факультэце ўстановы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбылася ХІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Інавацыйныя тэхналогіі навучання фізіка-матэматычным і прафесійна-тэхнічным дысцыплінам”, прысвечаная юбілейным датам фізіка-інжынернага факультэта: 75-годдзю падрыхтоўкі педагагічных кадраў фізіка-матэматычнага профілю і 30-годдзю падрыхтоўкі кадраў інжынерна-педагагічнага профілю.

З мэтай абмену вопытам выкарыстання інавацыйных тэхналогій навучання і павышэння якасці адукацыі ў рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел вучоныя з Рэспублікі Беларусь і краін блізкага і далёкага замежжа (Расія, Україна, Казахстан, Узбекістан, Польшча).

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся рэктар універсітэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Наўныка Валерый Мікалаевіч.

Падрабязней...

Дзень адчыненых дзвярэй ва ўніверсітэце

      30.03.2019 ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй. Мерапрыемства наведалі навучэнцы сярэдніх школ і гімназій г. Мазыра і Мазырскага раёна, г. Калінкавічы і Калінкавіцкага раёна, гг. Ельск, Светлагорск, Рэчыца, Пакалюбіцкай сярэдняй школы Гомельскага раёна, г. Кіраўск Магілёўскай вобласці, а таксама настаўнікі і бацькі выпускнікоў.

Вядучыя мерапрыемства азнаёмілі прысутных з асноўнымі этапамі развіцця УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. З дакладам-прэзентацыяй аб матэрыяльна-тэхнічнай базе, прафесарска-выкладчыцкім складзе ўніверсітэта, а таксама з правамі і абавязкамі ўдзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання, тэрмінах рэгістрацыі на ЦТ перад гасцямі выступіла загадчык сектара даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыі Н.І. Новік-Шчарбенка.

Падрабязней...

2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

         2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісалі ў Маскве Дагавор “Аб утварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі”. А ўжо праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор “Аб Саюзе Беларусі і Расіі”, які даў новы імпульс працэсу ўсеагульнай інтэграцыі дзвюх дзяржаў.

З таго часу гэты дзень адзначаецца як Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, праводзіцца мэтанакіраваная работа па будаўніцтве новага саюза.

Падрабязней...

Фінансавая граматнасць – надзейны фундамент Вашага поспеху

У межах дзяржаўнай праграмы “Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь” на 2016–2020 гады 21 сакавіка 2019 года ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбылася інфармацыйная сустрэча па пытаннях павышэння фінансавай граматнасці насельніцтва “Фінансавая граматнасць – надзейны фундамент Вашага поспеху”, арганізаваная аддзелам па выхаваўчай рабоце з моладдзю сумесна з Камітэтам тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання мікрараёна “Цэнтральны”.

У якасці экспертаў на сустрэчы прысутнічалі Шчур Сяргей Мікалаевіч, прарэктар па выхаваўчай рабоце УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, Кажамякіна Наталля Аляксандраўна, намеснік начальніка эканамічнага ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці, а таксама Сцяпанчанка Рыта Уладзіміраўна, упраўляючы аддзялення банка “БелВЭБ” у г. Мазыры.

Падрабязней...

Прафарыентацыйная работа ў межах рэспубліканскага мерапрыемства “Кірмаш прафесій” на базе СШ № 7 г. Калінкавічы, 23 сакавіка 2019 г.

23 сакавіка 2019 года выкладчыкамі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Астрэйка Сяргеем Якаўлевічам (загадчык кафедры тэхналагічнай адукацыі тэхнолага-біялагічнага факультэта) і Дзядкоўскай Аленай Рыгораўнай (старшы выкладчык кафедры спецыяльнай педагогікі і методык дашкольнай і пачатковай адукацыі факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі) была праведзена прафарыентацыйная работа ў межах Рэспубліканскага мерапрыемства “Кірмаш прафесій” на базе СШ № 7 г. Калінкавічы.

Сцэнарыем дадзенага мерапрыемства “Кірмаш прафесій” было прадугледжана выступленне прадстаўнікоў з розных вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь: УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”, УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту”, УА “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт”, УА “Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт”, УА “Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны”, УА “Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія” і інш.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя