Прафарыентацыйная работа ў межах рэспубліканскага мерапрыемства “Кірмаш прафесій” на базе СШ № 7 г. Калінкавічы, 23 сакавіка 2019 г.

Прафарыентацыйная работа ў межах рэспубліканскага мерапрыемства “Кірмаш прафесій” на базе СШ № 7 г. Калінкавічы, 23 сакавіка 2019 г.

    У працэсе паказу відэаролікаў і прэзентацый перад выпускнікамі сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі г. Калінкавічы і Калінкавіцкага раёна былі раскрыты актуальныя і цікавыя спецыяльнасці педагагічнага, эканамічнага, тэхнічнага, сельскагаспадарчага і іншых профіляў, на якія будзе ажыццяўляцца набор у 2019 годзе ў дадзеныя вну на бюджэтную і платную формы навучання студэнтаў.

   У прыватнасці, былі прарэкламаваны ўсе спецыяльнасці УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” як дзённай, так і завочнай форм навучання студэнтаў. Для будучых абітурыентаў раскрываліся прэстыжныя бакі кожнай спецыяльнасці педагагічнага профілю, адзначаўся невысокі кошт платнага навучання, звярталася ўвага выпускнікоў школ на забеспячэнне іх інтэрнатам, на магчымасці займацца спортам і мастацкай самадзейнасцю ў вну, а таксама аналізаваліся актуальныя пытанні іх навучання і наступнага працаўладкавання.

   Пасля агульных выступленняў, зацікавіўшыся спецыяльнасцямі педагагічнага профілю ва УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”, выпускнікі і прадстаўнікі школ г. Калінкавічы і Калінкавіцкага раёна звярнуліся да дакладчыкаў з мэтай атрымання больш падрабязнай інфармацыі: аб колькасці бюджэтных месцаў, аб прахадных балах, пра конкурс па спецыяльнасцях, аб неабходных уступных іспытах, тэрмінах падачы дакументаў, каму прадастаўляюцца ільготы і г.д.

   У выніку Рэспубліканскае мерапрыемства “Кірмаш прафесій” на базе СШ № 7 г. Калінкавічы доўжылася каля 2 гадзін у прадуктыўнай прафарыентацыйнай рабоце прадстаўнікоў вну з выпускнікамі школ г. Калінкавічы і Калінкавіцкага раёна.

фото фото
фото фото
фото

Дадатковая інфармацыя