Фінансавая граматнасць – надзейны фундамент Вашага поспеху
- Падрабязнасці
- Апублікавана 01.04.2019 06:22
Гасцямі сустрэчы з’яўляліся студэнты ўніверсітэта, навучэнцы СШ № 7 г. Мазыра, а таксама навучэнцы УА “МДАЛ”. Яны былі азнаёмлены з паняццем крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь: даведаліся пра тое, што такое крэдытная гісторыя, хто “піша” крэдытную гісторыю і што ў ёй утрымліваецца, як прысвойваюцца балы суб’екту крэдытнай гісторыі, якія характарызуюць здольнасць кліента загасіць прадастаўлены яму крэдыт і ці можна праверыць уласную крэдытную гісторыю.
Спецыялісты банка “БелВЭБ” азнаёмілі прысутных з прадуктамі свайго банка, расказалі пра сённяшнія магчымасці інтэрнэт-банкінга, адказалі на ўсе хвалюючыя гасцей пытанні.
Выказваем удзячнасць усім экспертам за праведзеную работу!
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |