Перспектывы беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ва УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 22.04.2019 05:41
26.03.2019 г. УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” наведала дэлегацыя з УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны”: Дземідзенка А.М., доктар тэхнічных навук, прафесар, прарэктар па навуковай рабоце, Рагачоў А.В., доктар хімічных навук, прафесар, дырэктар Інстытута Канфуцыя пры УА ГДУ імя Ф. Скарыны з беларускага боку, Ван Лэй, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, дырэктар Інстытута Канфуцыя пры УА ГДУ імя Ф. Скарыны з кітайскага боку, Коваль У.І., доктар філалагічных навук, прафесар, намеснік дырэктара Інстытута Канфуцыя пры УА ГДУ імя Ф. Скарыны. Прадмет перагавораў – адкрыццё на базе УА МДПУ імя І.П. Шамякіна кабінета кітаязнаўства. УА ГДУ імя Ф. Скарыны мае багаты вопыт супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Дзякуючы высокім вынікам кабінет кітаязнаўства, адкрыты на базе дадзенага ўніверсітэта, на сённяшні час мае статус Інстытута Канфуцыя.