Каралева Вясна – 2019

Каралева Вясна – 2019

       11 красавіка 2019 года ў горадзе Гомелі адбыўся фінал абласнога этапа Міжнароднага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства “Каралева Вясна – 2019”. У гэтым годзе за карону пераможцы змагаліся 13 удзельніц з вядучых вну Гомельскай вобласці.

Наш універсітэт прадставілі Светагор Паўла, студэнтка філалагічнага факультэта, і Аднаколава Наталля, студэнтка факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі.

Па выніках конкурсу нашы прыгажуні атрымалі тытулы “Каралева Творчасць” (Светагор Паўла) і “Каралева Арыгінальнасць” (Аднаколава Наталля).

Віншуем пераможцаў! 

 

Дадатковая інфармацыя