Перспектывы беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ва УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”

Перспектывы беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ва УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”

      26.03.2019 г. УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” наведала дэлегацыя з УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны”: Дземідзенка А.М., доктар тэхнічных навук, прафесар, прарэктар па навуковай рабоце, Рагачоў А.В., доктар хімічных навук, прафесар, дырэктар Інстытута Канфуцыя пры УА ГДУ імя Ф. Скарыны з беларускага боку, Ван Лэй, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, дырэктар Інстытута Канфуцыя пры УА ГДУ імя Ф. Скарыны з кітайскага боку, Коваль У.І., доктар філалагічных навук, прафесар, намеснік дырэктара Інстытута Канфуцыя пры УА ГДУ імя Ф. Скарыны. Прадмет перагавораў – адкрыццё на базе УА МДПУ імя І.П. Шамякіна кабінета кітаязнаўства. УА ГДУ імя Ф. Скарыны мае багаты вопыт супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Дзякуючы высокім вынікам кабінет кітаязнаўства, адкрыты на базе дадзенага ўніверсітэта, на сённяшні час мае статус Інстытута Канфуцыя.У ходзе сустрэчы абмяркоўваўся шэраг арганізацыйных пытанняў, якія датычацца падзеі: асноўныя накірункі дзейнасці, вызначэнне аўдыторнага фонда і інш. Рэктар УА МДПУ імя І.П. Шамякіна В.М. Наўныка адзначыў, што адкрыццё кабінета кітаязнаўства з’яўляецца перспектыўным накірункам міжнароднага супрацоўніцтва нашага ўніверсітэта. Кантакты паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай пастаянна развіваюцца. Патрэба ў спецыялістах з веданнем кітайскай мовы ўзрастае.

УА МДПУ імя І.П. Шамякіна мае неабходную базу для таго, каб у хуткім часе стаць буйным цэнтрам прапаганды кітайскай мовы і культуры на Палессі. Адкрыццё кабінета кітаязнаўства запланавана на верасень 2019 года.


Дадатковая інфармацыя