Майстар-клас “Ад здзіўлення да дзеяння”

Майстар-клас “Ад здзіўлення да дзеяння”

Фізічныя вопыты павышаюць цікавасць да вывучэння фізікі, развіваюць мысленне, вучаць выкарыстоўваць тэарэтычныя веды для тлумачэння розных фізічных з’яў, якія адбываюцца ў акаляючым свеце. Але, на жаль, па прычыне перагружанасці вучэбнага матэрыялу на ўроках фізікі займальным вопытам надаецца недастаткова ўвагі, вялікая ўвага надаецца тэорыі і рашэнню задач. Максім Віктаравіч расказаў пра неабходнасць выкарыстання фізічнага эксперыменту, асаблівасці правядзення эксперыментальных фізічных даследаванняў на ўроках фізікі ў сярэдняй школе. Займальныя вопыты і самаробнае фізічнае абсталяванне павялічваюць спектр дэманстрацый фізічных з’яў, яны дазваляюць праверыць законы фізікі і тэарэтычныя гіпотэзы. Будучыя настаўнікі фізікі атрымалі многа метадычных рэкамендацый і асабістых парад ад творчага настаўніка фізікі. Дубіна М.В. паказаў многа займальных фізічных вопытаў студэнтам, якія можна арганізаваць з дапамогай падручных сродкаў.

Студэнты факультэта падзякавалі Максіму Віктаравічу за прадастаўленую магчымасць прыняць удзел ва ўнікальным майстар-класе “Ад здзіўлення да дзеяння”.

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя