Галоўная

Галоўная Навіны

Універсітэцкая субота “Таямніцы беларускай гісторыі”

23-9     20 красавіка 2019 г. на філалагічным факультэце адбылося прафарыентацыйнае мерапрыемства “Таямніцы беларускай гісторыі”, арганізаванае кафедрай гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін. У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы 9–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мазыра і г. Калінкавічы: ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Мазыра”, ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Мазыра”, ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Мазыра”, ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Мазыра”, ДУА “Сярэдняя школа № 15 г. Мазыра”, ДУА “Гімназія г. Калінкавічы”.

Падрабязней...

ХVІІІ Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці моладзі (у межах Года малой радзімы)

        З 17 па 19 красавіка МДПУ імя І.П. Шамякіна прымаў удзел у ХVІІІ Рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці моладзі (у межах Года малой радзімы).

Праграма выставы была разлічана на тры тэматычныя дні: Дзень інавацый, Дзень рэгіянальных ініцыятыў і Дзень творчасці і спорту. Гасцей чакалі разнастайныя майстар-класы, віктарыны, відэаролікі і прэзентацыі, флэш-мобы і інш.

На ўрачыстым адкрыцці выставы прысутнічаў Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Карпенка Ігар Васільевіч, які пажадаў усім удзельнікам выставы творчых поспехаў і новых дасягненняў.

Падрабязней...

Заключнае мерапрыемства абласнога этапу фестывалю-конкурсу “Хачу быць педагогам” ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна

23-1-2     19 красавіка на базе ўстановы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбылося заключнае мерапрыемства абласнога этапу фестывалю-конкурсу “Хачу быць педагогам”, у межах якога адбылося ўзнагароджанне пераможцаў дыстанцыйнай віктарыны “Крок за крокам у прафесію”.

Кафедрай педагогікі і псіхалогіі была арганізавана секцыя для навучэнцаў педагагічных класаў (груп), якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Гомельскай вобласці. У рабоце секцыі прыняў удзел 31 навучэнец з розных рэгіёнаў Палесся, старшыя выкладчыкі кафедры педагогікі і псіхалогіі А.П. Дыгун, Л.В. Цалка, Т.А. Пазняк, а таксама метадыст вучэбна-метадычнага аддзела кіраўнічых працаўнікоў і інавацыйнай дзейнасці ўстановы “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі” Шыдлоўская Жанна Міхайлаўна. Кіраўнік секцыі – Асташова Анжэла Мікалаеўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі.

Падрабязней...

Віншуем!

     25 красавіка 2019 года на пасяджэнні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ўшаноўвалі самых лепшых студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Гомельскай вобласці, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у інтэлектуальнай і грамадскай дзейнасці. Сярод лаўрэатаў прэміі – дыпламанты міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый, конкурсаў, актыўныя ўдзельнікі навукова-даследчай і грамадскай дзейнасці. Сярод іх і студэнтка УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Мішура Дыяна (факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі), якая з’яўляецца Каардынатарам ад Гомельскай вобласці ў грамадскім рэспубліканскім студэнцкім Савеце пры Міністры адукацыі. Узнагароды студэнтам уручаў выконваючы абавязкі старшыні, першы намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Генадзь Салавей.

 

Віншуем Дыяну з атрыманнем узнагароды!

Падрабязней...

Аб міжнародным супрацоўніцтве ў фармаце анлайн

25      18 красавіка кафедра беларускай і рускай філалогіі прыняла ўдзел у V усерасійскай навуковай відэаканферэнцыі з міжнародным удзелам “Магістр – навуцы і адукацыі: Актуальныя праблемы сучаснай літаратурнай адукацыі”. Відэаканферэнцыя праводзілася на базе ФДБАУ ВА “Маскоўскі педагагічны дзяржаўны ўніверсітэт” пад кіраўніцтвам доктара педагагічных навук, прафесара кафедры методыкі выкладання літаратуры Анціпавай Алы Міхайлаўны.

У анлайн-фармаце з удзелам вядучых спецыялістаў у галіне навукова-метадычнага забеспячэння літаратурнай адукацыі (д.ф.н. Чарнышовай А.Г., д.п.н., прафесара Чартова В.Ф., д.п.н., прафесара Галімулінай А.Ф., д.ф.н., прафесара Ніканавай Т.А., д.п.н., прафесара Галіцкіх Я.А., д.ф.н., Савінай Л.М., д.п.н. Райхлінай А.Л.) адбылася дыскусія аб удасканаленні методык выкладання літаратуры ў школе і вну, аб спосабах аптымізацыі магістарскіх праграм па накірунках “Літаратурная адукацыя”, “Літаратуразнаўства” і інш.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя