ХVІІІ Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці моладзі (у межах Года малой радзімы)

ХVІІІ Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці моладзі (у межах Года малой радзімы)

        З 17 па 19 красавіка МДПУ імя І.П. Шамякіна прымаў удзел у ХVІІІ Рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці моладзі (у межах Года малой радзімы).

Праграма выставы была разлічана на тры тэматычныя дні: Дзень інавацый, Дзень рэгіянальных ініцыятыў і Дзень творчасці і спорту. Гасцей чакалі разнастайныя майстар-класы, віктарыны, відэаролікі і прэзентацыі, флэш-мобы і інш.

На ўрачыстым адкрыцці выставы прысутнічаў Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Карпенка Ігар Васільевіч, які пажадаў усім удзельнікам выставы творчых поспехаў і новых дасягненняў.

Усяго на выставе нашай вну было прадстаўлена звыш 70 метадычных матэрыялаў, выдадзеных у перыяд 2017–2019 гг.

Па выніках выставы МДПУ імя І.П. Шамякіна ўзнагароджаны дыпломам ІІІ ступені “За актуальнасць прадстаўленых матэрыялаў па выхаванні грамадзянскіх якасцей студэнцкай моладзі і якасную работу на выставе”.

Акрамя таго, у межах выставы адбылася панарама педагагічнага вопыту, у якой прымалі ўдзел супрацоўнікі і выкладчыкі нашага ўніверсітэта. За асабісты ўклад у распаўсюджванні станоўчага педагагічнага вопыту ў сферы турысцкай, краязнаўчай і экскурсійнай дзейнасці дыпломам І ступені ўзнагароджана заг. кафедры гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін Гаўрылавец Людміла Уладзіміраўна.

Цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў выставы адбылася 19 красавіка на ўрачыстым закрыцці ХVІІІ Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці моладзі.

 

 

Дадатковая інфармацыя