Віншуем!

Віншуем!

     25 красавіка 2019 года на пасяджэнні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ўшаноўвалі самых лепшых студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Гомельскай вобласці, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у інтэлектуальнай і грамадскай дзейнасці. Сярод лаўрэатаў прэміі – дыпламанты міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый, конкурсаў, актыўныя ўдзельнікі навукова-даследчай і грамадскай дзейнасці. Сярод іх і студэнтка УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Мішура Дыяна (факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі), якая з’яўляецца Каардынатарам ад Гомельскай вобласці ў грамадскім рэспубліканскім студэнцкім Савеце пры Міністры адукацыі. Узнагароды студэнтам уручаў выконваючы абавязкі старшыні, першы намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Генадзь Салавей.

 

Віншуем Дыяну з атрыманнем узнагароды!

 


Дадатковая інфармацыя