Дзень адчыненых дзвярэй на факультэце фізічнай культуры
- Падрабязнасці
- Апублікавана 25.03.2019 06:45
16.03.2019 года на факультэце фізічнай культуры адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй. Мерапрыемства праходзіла ў аўдыторыі Ц-11, дзе дэкан факультэта Блоцкі С.М. пазнаёміў абітурыентаў, якія жадаюць паступаць на факультэт фізічнай культуры, з правіламі паступлення, асаблівасцямі навучання.
Выкладчыкамі і супрацоўнікамі факультэта былі арганізаваны і праведзены экскурсія па факультэце і ўстанове адукацыі, прэзентацыя факультэта. Праграма таксама была насычана майстар-класамі па футболе (Сіўчанка В.І., выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін), па валейболе (Блоцкая Ю.В., выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін), па аэробіцы (Барысок А.А., старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін). Цёплая і сяброўская атмасфера захавалася да самага завяршэння мерапрыемства.