Удзел студэнтаў фізіка-інжынернага факультэта ў першым будаўнічым форуме
- Падрабязнасці
- Апублікавана 11.03.2019 05:30
21 лютага 2019 года ў вялікай актавай зале Мазырскага райвыканкама адбыўся І будаўнічы форум, у якім прынялі ўдзел студэнты 1, 2 і 3 курсаў дзённай формы атрымання адукацыі па спецыяльнасці “Прафесійнае навучанне (будаўніцтва)” і старшыя выкладчыкі кафедры інжынерна-педагагічнай адукацыі Някрасава Г.М., Шутава К.А. і Дубадзел У.П.
Мерапрыемства такога маштабу праходзіла ў Мазыры ўпершыню. На форуме абмяркоўваліся перспектывы развіцця інавацыйных матэрыялаў у будаўніцтве на тэрыторыі рэгіёна. Асаблівую цікавасць у студэнтаў выклікалі наступныя даклады: “Анадзіраваны алюміній у архітэктуры і будаўніцтве”, “CONTINUO – мікрацэмент з неабмежаванымі магчымасцямі”, “Будаўнічая хімія MAPEI, сістэмы матэрыялаў для кладкі керамічнай пліткі, гідраізалявання, рамонту і ўзнаўлення бетону. Паспяховы вопыт выкарыстання на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюзу (ЕАЭС)”.