Галоўная

Галоўная Навіны

Першынства УА МДПУ імя І.П. Шамякіна па валейболе сярод студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах

15-1-4         13.03.2019 г. у спартыўнай зале № 1 УА МДПУ імя І.П. Шамякіна праходзілі спаборніцтвы па валейболе сярод студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах установы адукацыі.

Агульнае кіраўніцтва спаборніцтвамі ажыццяўлялася спортклубам УА МДПУ імя І.П. Шамякіна і непасрэдна судзейскай калегіяй (Блоцкая Ю.В., Нічыпорка Н.М., Барысенка Ілля, Пугач Андрэй, Сікорскі Аляксандр).

Прыняць удзел у спаборніцтвах мелі магчымасць усе жадаючыя студэнты, якія пражываюць у інтэрнатах № 1-3 УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. Для гэтага неабходна было сабраць і выставіць каманду згодна з рэгламентам спаборніцтваў.

Падрабязней...

Гартаючы старонкі гісторыі з ветэранамі педагагічнай працы фізіка-інжынернага факультэта

7-1

2 сакавіка 2019 года ў межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да 75-годдзя ўніверсітэта, адбылася сустрэча супрацоўнікаў фізіка-інжынернага факультэта з ветэранамі педагагічнай працы, якія шмат гадоў свайго жыцця прысвяцілі навучанню і выхаванню студэнтаў. Менавіта такія людзі прысутнічалі ў зале ўніверсітэта, сапраўдная каманда адзінадумцаў, “каманда маладосці нашай”! Іх працоўная біяграфія – гэта не толькі прафесія настаўніка, педагога, выхавальніка. Гэта высокая місія, прызначэнне якой – стварэнне асобы, сцвярджэнне чалавека ў чалавеку.

 

У святочна ўпрыгожанай зале ветэранаў педагагічнай працы сустракалі абдымкі і ўсмешкі калег, якія сёння працуюць, і выпускнікоў факультэта. Агульны стаж гасцей, што прысутнічалі на сустрэчы, напэўна, перавысіў адзнаку тысячагадовага юбілею.

 

Падрабязней...

У добры шлях, выпускнікі фізіка-інжынернага факультэта!

06-3-1      1 сакавіка 2019 года на фізіка-інжынерным факультэце УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў выпускнікам завочнай формы навучання па спецыяльнасці “Прафесійнае навучанне (будаўніцтва, машынабудаванне)”.

З добрымі словамі і пажаданнямі да выпускнікоў звярнуліся дэкан факультэта Інэса Мікалаеўна Кавальчук, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Андрэй Уладзіміравіч Макаранка, загадчык кафедры інжынерна-педагагічнай адукацыі Вольга Піліпаўна Смалякова, выкладчыкі кафедры інжынерна-педагагічнай адукацыі Таццяна Уладзіміраўна Карпінская і Уладзімір Пятровіч Дубадзел.

Сардэчна віншуем выпускнікоў з гэтай значнай падзеяй. Жадаем якаснай самарэалізацыі ў абранай прафесіі. Будзьце смелымі ў сваіх пачынаннях, упэўненымі ў сваіх ведах, ініцыятыўнымі! У добры шлях, выпускнікі!

Падрабязней...

Асабіста-каманднае першынства ўніверсітэта па гіравым спорце, прысвечанае 75-годдзю вызвалення горада Мазыра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

01.03.1  25 лютага 2019 г. ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбылося асабіста-каманднае першынства ўніверсітэта па гіравым спорце, прысвечанае 75-годдзю вызвалення горада Мазыра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Мэты і задачы спаборніцтваў:

– прапаганда здаровага ладу жыцця і заахвочванне студэнтаў да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам;

– папулярызацыя гіравога спорту сярод студэнцкай моладзі;

– выяўленне мацнейшых спартсменаў універсітэта для камплектавання зборнай каманды па гіравым спорце.

Агульнае кіраўніцтва спаборніцтвамі ажыццяўлялася спартыўным клубам (начальнік – В.П. Дайняк). Галоўны суддзя спаборніцтваў – Мятлушка В.І., выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін; памагаты галоўнага суддзі спаборніцтваў – Дарошка С.А., студэнт 1 курса МСМК, ЧМ 2017 па гіравым спорце. Галоўны сакратар спаборніцтваў – Таргонскі М.М., інструктар па фізічнай культуры.

 

Падрабязней...

Універсітэцкая субота на фізіка-інжынерным факультэце

      02.03.2019 ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” ў межах асветніцка-адукацыйнага і прафарыентацыйнага праекта “Універсітэцкія суботы” пад кіраўніцтвам доктара тэхнічных навук, прафесара, загадчыка кафедры фізікі і матэматыкі Савенка Уладзіміра Сямёнавіча адбылася лекцыя “Эксперыментальныя даследаванні па фізіцы” для навучэнцаў 8–11 класаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ г. Мазыра і г. Калінкавічы.

 

Прафесар Савенка У.С. расказаў пра методыку і тэхніку фізічнага эксперымента, асаблівасці правядзення эксперыментальных фізічных даследаванняў і аб камп’ютарным мадэляванні фізічных працэсаў. На лекцыі былі прадэманстраваны фізічныя эксперыменты і іх камп’ютарнае мадэляванне па апісанні і адлюстраванні электрычнага поля, электрамагнітнай індукцыі, генератара Ван-дэ-Графа і іншых фізічных з’яў.

 

Школьнікам было расказана пра дасягненні МДПУ імя І.П. Шамякіна, навукова-даследчую работу студэнтаў фізіка-інжынернага факультэта, пра ролю настаўніка і ўклад вучоных-фізікаў у развіццё адукацыі і навукі ў Рэспубліцы Беларусь.

 

Дадатковая інфармацыя