Гартаючы старонкі гісторыі з ветэранамі педагагічнай працы фізіка-інжынернага факультэта

Гартаючы старонкі гісторыі з ветэранамі педагагічнай працы фізіка-інжынернага факультэта

 

Шчырыя словы ўдзячнасці ветэранам за іх шматгадовую працу былі выказаны рэктарам установы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” Валерыем Мікалаевічам Наўныкам. У сваім выступленні ён адзначыў, што і праз многія гады ветэраны гатовы прыйсці на дапамогу сваім студэнтам і ўніверсітэту. Універсітэт схіляе галаву перад талентам, натхненнем, аптымізмам, высокай духоўнасцю сваіх педагогаў, заўсёды памятае іх і ўшаноўвае памяць тых, хто пайшоў з жыцця.

 

Перад прысутнымі выступілі: Кавальчук Інэса Мікалаеўна, дэкан фізіка-інжынернага факультэта, з 2007 па 2015 г. дэкан фізіка-матэматычнага факультэта; Рэдзькін Валерый Паўлавіч, дацэнт кафедры тэхналагічнай адукацыі, з 2001 па 2003 г. дэкан інжынерна-педагагічнага факультэта; Бакланенка Людміла Мікалаеўна, дацэнт кафедры інжынерна-педагагічнай адукацыі, з 2003 па 2008 дэкан інжынерна-педагагічнага факультэта. Іх выступленні былі экскурсам у гісторыю ўтварэння, станаўлення і развіцця факультэта. Выступаючыя расказалі пра дасягненні факультэта, аб цяжкасцях, з якімі сутыкнуліся, і пра людзей, з якімі тварылі гісторыю.

 

Сваімі ўспамінамі падзялілася Нікіціна Таццяна Ануфрыеўна, намеснік старшыні ветэранскай арганізацыі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.

 

Студэнты фізіка-інжынернага факультэта падрыхтавалі музычную праграму, стварылі цудоўную атмасферу непаўторнага свята.

 

Нефармальная абстаноўка, чаяванне за сталом спрыялі шчырым зносінам. Прысутныя ўзгадвалі слаўныя старонкі педагагічнай біяграфіі, традыцыі ўніверсітэта і факультэта, цікавыя падзеі. Усе выступленні суправаджаліся рэтра-песнямі ў выкананні ўсіх прысутных.

 

Час праляцеў незаўважна, але засталіся прыемныя ўражанні, якія будуць падтрымліваць кожнага ўдзельніка да наступнай сустрэчы.

 

Арганізатары сустрэчы ўдзячныя прафсаюзнаму камітэту ў асобе Гарулі Ф.А., выкладчыкам, супрацоўнікам і студэнтам фізіка-інжынернага факультэта за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні сустрэчы “Гартаючы старонкі гісторыі”.

 

7-2

 

Дадатковая інфармацыя