Галоўная

Галоўная Навіны

Міжнародны турнір па прафесійных баях ММА

14-04        9 лютага 2019 у г. Мінску (PRIM HALL) адбыўся NFG11 Міжнародны турнір па прафесійных баях ММА. У турніры прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Афганістана, Індыі.

Студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры Засінец Дзмітрый Уладзіміравіч (весавая катэгорыя 84 кг) заняў 1 месца.

Віншуем спартсмена і жадаем далейшых поспехаў!

Падрабязней...

Агляд-конкурс “Лепшы пакой”

фото

8 лютага ў інтэрнаце № 3 адбыўся агляд-конкурс пакояў студэнцкіх інтэрнатаў, у якіх пражываюць замежныя навучэнцы.

Мэтай дадзенага конкурсу з’яўляецца заахвочванне студэнтаў да непасрэднага ўдзелу ў мерапрыемствах па павышэнні якасці ўмоў пражывання ў інтэрнаце.

З асаблівай увагай конкурсная камісія ў складзе выхавацеля інтэрната Таццяны Анатольеўны Ігнаценка, педагога-арганізатара Алены Васільеўны Жмур, а таксама членаў актыву Туркменскага зямляцтва вызначылі самы чысты, утульны і акуратны пакой. Асноўнымі крытэрыямі ацэньвання сталі парадак, чысціня і ўтульнасць.

Падрабязней...

“Свабодныя людзі – шчаслівыя людзі”

13-107 лютага на базе інтэрната № 3 педагогам-псіхолагам было праведзена трэнінгавае мерапрыемства па прафілактыцы алкагольнай залежнасці з замежнымі студэнтамі на тэму “Свабодныя людзі – шчаслівыя людзі”.

Мэта заняткаў – фарміраванне такога ладу жыцця, які забяспечыць стан аптымальнага здароўя ў будучыні. Задачай заняткаў было пабудзіць студэнтаў вучыцца без сораму дзяліцца сваёй думкай, задаваць “адкрытыя пытанні”, абагульняць і каментаваць выказванні студэнтаў, весці групавую дыскусію, паважліва ставіцца да іншых членаў групы. У ходзе трэнінгу студэнты былі актыўна ўключаны ў рабочы працэс, задачы і мэты якога былі паспяхова выкананы.

 

Падрабязней...

У межах навуковага супрацоўніцтва

29.01.2019 установу адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” наведала дэлегацыя з Каралеўства Нідэрландаў: Эрык Херардус Ёханэс Рыген, дырэктар кампаніі "Barry-Emons", са сваёй жонкай Крыстэл Вілэмі Антанет ван дэ Вен, Брукзайзен Херман Дэрк, супрацоўнік кампаніі "Barry-Emons", валанцёр Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Ельска, Стэгехайс Ен Хендрык, валанцёр Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Ельска. Госці сустрэліся са студэнтамі 1–3 курсаў спецыяльнасці “Замежная мова (англійская)”, для якіх быў арганізаваны семінар, прысвечаны перспектывам прафесійна-асабовага росту спецыялістаў у галіне замежных моў ва ўмовах глабалізацыі і інфармацыйнай тэхналагізацыі грамадства.

Падрабязней...

Творчая сустрэча з паэтам Анатолем Волкавым

07-6

6 лютага на базе інтэрната № 2 адбылася творчая сустрэча студэнтаў, у тым ліку замежных, з паэтам Анатолем Васільевічам Волкавым. Аматары паэзіі атрымалі магчымасць далучыцца да творчасці паэта Мазыршчыны, які пачаў свой творчы шлях яшчэ ў юнацкія гады. У зборніках паэта мноства вершаў пра Беларусь і яе жыхароў, вершы пра каханне і сяброўства.

Паэт падзяліўся ўспамінамі аб ваеннай службе ў арміі, у цэлым расказаў пра сваё складанае і цікавае жыццё, прачытаў некалькі сваіх паэтычных твораў. Вершы пра маму, пра дзяцінства, аб горадзе Мазыры, аб універсітэце, якія прагучалі на сустрэчы, аказалі вялікае ўражанне на ўсіх прысутных.

Анатоль Васільевіч прэзентаваў свой новы паэтычны зборнік “Любоў мая, Беларусь”, зместам якога сталі самыя вялікія творы аўтара. Кожны радок гаворыць пра любоў – да Радзімы, да жанчыны, да ўсіх мазыран.

Студэнты таксама прачыталі любімыя вершы на туркменскай і рускай мовах.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя