Віншуем А.С. Астрэйка, дацэнта кафедры педагогікі і псіхалогіі факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі, з перамогай у Рэспубліканскім конкурсе метадычных стартапаў!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.01.2019 11:00
Падведзены вынікі Рэспубліканскага конкурсу метадычных стартапаў “Інтэрактыўныя метады і прыёмы ў метадычнай рабоце”, які праходзіў з верасня па снежань 2018 года.
Дыпломам пераможцы ўзнагароджана каманда стартапа “Акадэмія педагагічных інавацый”.
Конкурс быў арганізаваны ў адпаведнасці з Рэспубліканскім каардынацыйным планам мерапрыемстваў дадатковай адукацыі педагогаў на 2018 год у дзяржаўнай установе адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”.