Галоўная

Галоўная Навіны

Навукова-метадычны семінар “Сучасныя тэхналогіі ў вывучэнні замежных моў”

photo

05.12.2018г. на кафедры замежных моў і МВЗМ прайшоў навукова-метадычны семінар, удзельнікамі якога выступілі выкладчыкі, аспіранты, магістранты, студэнты, настаўнікі дзяржаўных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, на базе якіх функцыянуюць філіялы кафедры замежных моў і МВЗМ.

Семінар прадугледжваў абмен вопытам педагагічнай дзейнасці з мэтай асвятлення інавацыйных падыходаў, умоў і вынікаў іх выкарыстання, пошуку міжпрадметных сувязей у вывучэнні замежных моў, узмацнення якасці метадычнай падрыхтоўкі выкладчыкаў і настаўнікаў замежных моў, развіцця новых шляхоў удасканальвання метадычных ведаў, уменняў і навыкаў.

Падрабязней...

Рэспубліканскі семінар-практыкум па працоўным навучанні

photo

22–23 лістапада 2018 года ў г. Мінску ў ДУА “Акадэмія паслядыпломнага навучання” праводзіўся рэспубліканскі семінар-практыкум “Дыдактыка-метадычныя асаблівасці падрыхтоўкі навучэнцаў да рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні”. У ім прынялі ўдзел выкладчыкі тэхнолага-біялагічнага факультэта А.У. Ціханава і С.М. Гладкі.

А.У. Ціханава, працуючы з настаўнікамі абслугоўваючай працы, асаблівую ўвагу надала методыцы распрацоўкі і рашэння творчых задач. Кіраўнік семінара расказала пра вынікі ўласнага даследавання дадзенай праблемы, апісаўшы сутнасць, асаблівасці, віды і тыпы творчых задач па працоўным навучанні, патрабаванні да іх распрацоўкі і выкарыстання. Асаблівую цікавасць ва ўдзельнікаў семінара выклікаў практыкум з прыкладамі рашэння канструктарскіх, графічных і тэхналагічных задач па розных раздзелах вучэбнай праграмы “Працоўнае навучанне. Абслугоўваючая праца”. Удзельнікам семінара быў прапанаваны аўтарскі зборнік такіх задач і прадэманстраваны прыёмы і асаблівасці іх рашэння.

Падрабязней...

“Шматаблічная мая малая Радзіма”

          3-4 На працягу ўсяго тыдня ва ўніверсітэце на базе чытальнай залы бібліятэкі экспаніруе выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў “Грані творчасці”.

Вялікую цікавасць да творчых работ выявілі і замежныя студэнты, для якіх быў праведзены майстар-клас “Папяровая пластыка”. Мерапрыемства праводзіла ДУА “Мазырская дзіцячая школа мастацтваў № 1” у асобе Сярковай Святланы Іванаўны.

 

Падрабязней...

Любі і ведай свой край!

 

4-527 лістапада ў чытальнай зале галоўнага корпуса ўніверсітэта ў межах рэалізацыі плана культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў на базе экспазіцый рэспубліканскай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў “Грані творчасці” студэнцкім актывам факультэта фізічнай культуры было праведзена тэматычнае мерапрыемства “Любі і ведай свой край!”, прымеркаванае да Году малой радзімы.

Падрабязней...

Гэта датычыцца кожнага!

         04-7Напярэдадні Сусветнай кампаніі супраць СНІДу і Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу студэнты нашага ўніверсітэта 28 лістапада наведалі кінатэатр “Мір”, дзе адбылася сустрэча з урачом-інфекцыяністам Мазырскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Мірановіч Н.А., а таксама глядзелі дакументальны фільм “ВІЧ – ведаць, каб жыць” і прымалі ўдзел у віктарыне на тэму прафілактыкі ВІЧ.

3 снежня ў холах вучэбных корпусаў было праведзена інфармацыйнае мерапрыемства “Гэта датычыцца кожнага!”, у якім прымалі ўдзел спецыялісты Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Мазырскага раёна і спецыялісты дзяржаўнай установы “Мазырскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя