Галоўная

Галоўная Навіны

Рэспубліканская выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў “Грані творчасці” на філалагічным факультэце

5.12.2103.12.2018 у межах работы Рэспубліканскай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў “Грані творчасці”, прысвечанай Году малой радзімы, студэнты філалагічнага факультэта прэзентавалі для навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Мазыра”, “Сярэдняя школа № 13 г. Мазыра” выставачныя работы з 37 вну Рэспублікі Беларусь. Для навучэнцаў старэйшых класаў студэнты арганізавалі работу некалькіх інтэрактыўных пляцовак: «Мы выбіраем філфак!», «Краіна мая, Беларусь!», “Зямля мая, зямля бацькоў святая!”.

Школьнікі актыўна прымалі ўдзел у творчых студэнцкіх праектах. Атмасфера супрацоўніцтва, творчасці і ўзаемадапамогі аб’яднала студэнтаў філалагічнага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна і навучэнцаў устаноў адукацыі г. Мазыра.

Падрабязней...

Кубак Рэспублікі Беларусь па гіравым спорце

301 снежня 2018 года ў г. Мазыры ў спартыўнай зале ДЗЮСШ № 2 адбыўся кубак Рэспублікі Беларусь па гіравым спорце. У спаборніцтвах прымала ўдзел звыш за 70 спартсменаў з розных куткоў Беларусі. Прымалі ўдзел у спартыўным свяце і студэнты факультэта фізічнай культуры: Дарошка Сяргей Аляксандравіч (майстар спорту міжнароднага класу), Коваль Паліна Сяргееўна (першы дарослы разрад), Патапава Кацярына Аляксандраўна (першы дарослы разрад).

Падрабязней...

Чэмпіянат Мазырскага раёна па кулявой стральбе сярод навучальных устаноў

30-11-1        28.11.2018 г. у ціры ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Мазыра” адбыўся чэмпіянат Мазырскага раёна па кулявой стральбе сярод навучальных устаноў.

Месцы вызначаліся па найбольшай колькасці ачкоў, набраных камандай. Агульнае кіраўніцтва спаборніцтвамі ажыццяўлялася аддзелам адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама і непасрэдна судзейскай калегіяй, зацверджанай аддзелам. У склад каманды ўвайшлі студэнты факультэта фізічнай культуры: Болбас Юлія, Малатоўскі Аляксандр, Барысенка Ілля.

Прадстаўнікі каманд – начальнік спартыўнага клуба Дайняк В.П., інструктар па фізічнай культуры Таргонскі М.М.

Падрабязней...

Агульнашкольны бацькоўскі сход

29 лістапада 2018 года ў сярэдняй школе № 6 г. Мазыра быў праведзены агульнашкольны бацькоўскі сход. Адным з пунктаў на павестцы дня было пытанне прафесійнай арыентацыі школьнікаў-выпускнікоў 2019 года.

Выкладчык кафедры замежных моў і методыкі выкладання замежных моў Ранчынская Ю.В. выступіла з прэзентацыяй навучальнай установы “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”, прадставіла інфармацыю аб рабоце філалагічнага факультэта, кафедры замежных моў і МВЗМ.

Падрабязней...

Выстава “Межы творчасці”

28-1-2

26 лістапада ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце адбылося ўрачыстае прадстаўленне Рэспубліканскай культурна-асветніцкай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў “Межы творчасці”, прысвечанай Году малой радзімы.

Тэмай-дэвізам Рэспубліканскай выставы 2018 года была абрана цытата У. Караткевіча – “Мой чароўны беларускі край, Бацькаўшчына светлая мая!..”. Выстава адбываецца з мэтай актуалізацыі і ўдасканальвання сістэмы мастацка-эстэтычнага выхавання студэнцкай моладзі.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя