Галоўная

Галоўная Навіны

Інфармацыйная сустрэча пракурора Мазырскага раёна Сяргея Дзмітрыевіча Сініцкага з працоўным калектывам

СТУДЕНТЫ-ЛОГОПЕДЫ – ДЕТЯМ

13 снежня 2018 года на базе ўніверсітэта адбылася інфармацыйная сустрэча працоўнага калектыву з пракурорам Мазырскага раёна Сяргеем Дзмітрыевічам Сініцкім па пытаннях захавання аднаго з важных накірункаў пракурорскага нагляду – барацьбы з карупцыяй, і аб мерах, накіраваных на супрацьдзеянне і выяўленне карупцыйных злачынстваў на тэрыторыі Мазырскага раёна.

Падрабязней...

Анлайн-сустрэча з навучэнцамі старэйшых класаў СШ № 16 г. Мазыра

СТУДЕНТЫ-ЛОГОПЕДЫ – ДЕТЯМ

12.12.2018 адбылася першая анлайн-сустрэча прафарыентацыйнай накіраванасці з навучэнцамі старэйшых класаў СШ № 16 г. Мазыра. Адказны сакратар прыёмнай камісіі, дэкан фізіка-інжынернага факультэта Кавальчук Інэса Мікалаеўна, азнаёміла старшакласнікаў з асноўнымі патрабаваннямі да праходжання рэгістрацыі і ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні.

Падрабязней...

Студэнты-лагапеды – дзецям

СТУДЕНТЫ-ЛОГОПЕДЫ – ДЕТЯМ

У Мазырскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (ЦКРНіР) адбыўся “Тыдзень міласэрнасці”, прымеркаваны да Міжнароднага дня інвалідаў (3 снежня).

Студэнты-лагапеды факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна не засталіся абыякавымі да гэтай падзеі. Ужо стала традыцыяй для студэнтаў спецыяльнасці “Лагапедыя” правядзенне акцыі “Студэнты – дзецям-інвалідам” у дапамогу навучэнцам ЦКРНіР. На сабраныя ўласнымі намаганнямі сродкі будучыя лагапеды 2-га, 3-га і 4-га курсаў набылі ў падарунак дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця разнастайныя канцылярскія тавары, матэрыялы для вучэбнай і творчай дзейнасці, развіваючыя гульні.

Падрабязней...

Абласны форум студэнцкіх талентаў “Зімовая вясёлка – 2018”

10.12.5

Форум студэнцкіх талентаў “Зімовая вясёлка” за шматгадовую гісторыю стаў сапраўднай візітнай карткай студэнцтва Гомельскай вобласці, якая фарміруе не толькі камандны дух першакурснікаў, але і пачуццё любові да сваёй роднай установы адукацыі, што аб’ядноўвае самых таленавітых і крэатыўных студэнтаў. У гэтым годзе конкурсная праграма каманд праходзіла пад лозунгам “Моладзь – пульс краіны!” і была прысвечана 100-годдзю УЛКСМ.

У фае Гомельскага абласнога грамадска-культурнага цэнтра была арганізавана выстава ідэалагічнай і выхаваўчай работы, на якой універсітэты прэзентавалі маладзёжныя ініцыятывы сваіх навучальных устаноў у Год малой радзімы.

Падрабязней...

Віншуем! Пераможцы конкурсу “Даступная біяэтыка” наведалі Страсбург

photo

У адпаведнасці з Праграмай дзеянняў Савета Еўропы для Рэспублікі Беларусь на 2016–2018 гады, а таксама з мэтай павышэння інфармаванасці ў галіне правоў чалавека і па этычных праблемах у сферы біямедыцыны з 15 сакавіка па 1 ліпеня 2018 г. праводзіўся Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх работ “Даступная біяэтыка”, арганізаваны Міністэрствам аховы здароўя, Рэспубліканскім камітэтам па біяэтыцы сумесна з аддзелам па біяэтыцы Савета Еўропы пры падтрымцы інфармацыйнага пункту Савета Еўропы ў Мінску.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя