Абласны форум студэнцкіх талентаў “Зімовая вясёлка – 2018”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 17.12.2018 06:23
Форум студэнцкіх талентаў “Зімовая вясёлка” за шматгадовую гісторыю стаў сапраўднай візітнай карткай студэнцтва Гомельскай вобласці, якая фарміруе не толькі камандны дух першакурснікаў, але і пачуццё любові да сваёй роднай установы адукацыі, што аб’ядноўвае самых таленавітых і крэатыўных студэнтаў. У гэтым годзе конкурсная праграма каманд праходзіла пад лозунгам “Моладзь – пульс краіны!” і была прысвечана 100-годдзю УЛКСМ.
У фае Гомельскага абласнога грамадска-культурнага цэнтра была арганізавана выстава ідэалагічнай і выхаваўчай работы, на якой універсітэты прэзентавалі маладзёжныя ініцыятывы сваіх навучальных устаноў у Год малой радзімы.
У гэтым годзе Форум студэнцкіх талентаў праводзіўся 21-ы раз. Удзел у ім прымалі каманды 7 вышэйшых навучальных устаноў рэгіёна. Наш універсітэт прадстаўляла зборная каманда ўніверсітэта “Час, наперад!”. За 15 хвілін, адведзеных на выступленне, студэнты змаглі раскрыць свой творчы патэнцыял і ўразілі журы і гледачоў юнацкім імпэтам і харэаграфічнымі здольнасцямі ў межах заяўленай тэмы. Наша каманда стала пераможцай у намінацыі “Дзярзаць! Шукаць! Тварыць!”
Віншуем каманду “Час, наперад!” з добрым выступленнем!