Студэнты-лагапеды – дзецям

Студэнты-лагапеды – дзецям

СТУДЕНТЫ-ЛОГОПЕДЫ – ДЕТЯМ

У Мазырскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (ЦКРНіР) адбыўся “Тыдзень міласэрнасці”, прымеркаваны да Міжнароднага дня інвалідаў (3 снежня).

Студэнты-лагапеды факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна не засталіся абыякавымі да гэтай падзеі. Ужо стала традыцыяй для студэнтаў спецыяльнасці “Лагапедыя” правядзенне акцыі “Студэнты – дзецям-інвалідам” у дапамогу навучэнцам ЦКРНіР. На сабраныя ўласнымі намаганнямі сродкі будучыя лагапеды 2-га, 3-га і 4-га курсаў набылі ў падарунак дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця разнастайныя канцылярскія тавары, матэрыялы для вучэбнай і творчай дзейнасці, развіваючыя гульні.

11 снежня на базе ЦКРНіР пад кіраўніцтвам ст. выкладчыка А.М. Міхайлавай было арганізавана і праведзена са студэнтамі інтэрактыўнае мерапрыемства “Падаруй радасць дзецям”, якое стала асаблівай падзеяй для дзяцей і іх педагогаў. Сумесныя танцы пад вясёлую музыку і рухомыя гульні, спартыўная міні-спартакіяда, а таксама асабліва запомніўся ўсім удзельнікам працэс стварэння творчых работ. У адрас нашых студэнтаў-валанцёраў былі выказаны словы ўдзячнасці ад прадстаўніка адміністрацыі і педагогаў ЦКРНіР, выказана імкненне да далейшага супрацоўніцтва з кафедрай спецыяльнай педагогікі і методык дашкольнай і пачатковай адукацыі і факультэтам ДіПА.

фото фото
фото фото
фото фото
фото фото

Дадатковая інфармацыя