Галоўная

Галоўная Навіны

Дзень самакіравання на філалагічным

17.11.2018 на філалагічным факультэце адбыўся Дзень самакіравання, прысвечаны Міжнароднаму Дню студэнта. Актыўны ўдзел у яго арганізацыі і правядзенні прымалі студэнты ўсіх курсаў і спецыяльнасцей факультэта. Ініцыятыву студэнтаў падтрымалі дэканат філалагічнага факультэта і прафкам студэнтаў універсітэта. У праграму правядзення Дня самакіравання былі ўключаны наступныя мерапрыемствы: пасяджэнне студэнцкага савета “Асноўныя накірункі работы студэнцкага савета філалагічнага факультэта ў 2017–2018 навучальным годзе і задачы на 2018–2019 год”; круглы стол “Роля студэнцкага самакіравання ў фарміраванні прафесійнай культуры будучага настаўніка”; конкурс студэнцкіх фотаработ “Мая малая Радзіма”, прысвечаны году малой Радзімы; студэнцкія акцыі “Сэлфі з любімым выкладчыкам”, “Працоўная пятніца філфака”, конкурс на лепшы блок (пакой) у інтэрнатах № 2 і № 3 і інш.

Падрабязней...

Студэнцкая восень – 2018

21-6

16 лістапада 2018 года дэлегацыя УА МДПУ імя І.П. Шамякіна пад кіраўніцтвам прарэктара па выхаваўчай рабоце Шчура С.М. ужо ў трэці раз прыняла ўдзел у прафсаюзным форуме “Студэнцкая восень – 2018”. Група студэнтаў нашага ўніверсітэта наведала вядучыя прадпрыемствы Гомельскай вобласці – ювелірны завод “Крыстал” і СШ № 69 г. Гомеля. Студэнты азнаёміліся з вопытам работы прафсаюзных арганізацый гэтых прадпрыемстваў. Ключавым мерапрыемствам форума стаў семінар-нарада з удзелам старшынь і студэнцкіх актываў першасных прафсаюзных арганізацый устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі і сацыяльных партнёраў на тэму “Роля прафсаюзаў у фарміраванні грамадства”, які адбыўся на базе абласнога Дома прафсаюзаў. Наш універсітэт на семінары прадстаўлялі Струкаў В.В. – старшыня прафсаюзнага камітэта студэнтаў, Катрук Ксенія – старшыня прафбюро філалагічнага факультэта і студэнцкі актыў універсітэта.

Падрабязней...

Чэмпіянат Мазырскага раёна па настольным тэнісе сярод навучальных устаноў

1-1-1

   13.11.2018 г. адбыўся чэмпіянат Мазырскага раёна па настольным тэнісе сярод навучальных устаноў.

Спаборніцтвы праводзіліся ў адпаведнасці з правіламі.

Месцы вызначаліся па найбольшай колькасці ачкоў, набраных камандай ва ўсіх гульнях. Агульнае кіраўніцтва спаборніцтвамі ажыццяўлялася аддзелам адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама і, непасрэдна, судзейскай калегіяй, зацверджанай аддзелам.

Канкурэнцыя была высокай. Нашы студэнты вельмі добра выступілі. Зборная каманда УА МДПУ заняла першае месца.

Віншуем пераможцаў спаборніцтваў!!!

Падрабязней...

Рэспубліканская акцыя “Не прапальвай сваё жыццё!”

18    У рамках Тыдня прававых ведаў “Законапаслухмяны грамадзянін” і другога этапу рэспубліканскай акцыі “Не прапальвай сваё жыццё!” работнікамі Мазырскага раённага падраздзялення па НС і спецыялістамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў была праведзена інфармацыйная сустрэча са студэнтамі, якія пражываюць у інтэрнатах УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.

Падчас выступлення супрацоўнікі МНС дэманстравалі наглядна-выяўленчую прадукцыю, прыводзілі прыклады пажараў ад цыгарэты, нагадалі аб неабходнасці ўстаноўкі пажарных апавяшчальнікаў у сваіх домаўладаннях і кватэрах. Азнаёмілі студэнтаў з мабільным дадаткам “Дапамога побач”.

Напрыканцы работнікі Мазырскага раённага падраздзялення па НС прадэманстравалі прафілактычныя відэафільмы, якія не пакінулі нікога абыякавым. Таксама адказалі на шматлікія пытанні.

Перамога: «Кубак першакурсніка – 2018» у студэнтаў факультэта ДіПА

23-7       22 лістапада 2018 года каманда факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі “Ледзі Х” выйграла “Кубак першакурсніка – 2018” і заняла І месца сярод факультэтаў МДПУ імя І.П. Шамякіна.

Прывалава Вікторыя адзначана ўзнагародай у конкурсе “Я вяду, вяду, вяду!”

Неардынарнасць і своеасаблівасць праграмы, прадстаўленай у стылі “Квэст”, выклікалі ў журы і гледачоў захапленне!

Віншуем нашых першакурснікаў!

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя