Студэнцкая восень – 2018

Студэнцкая восень – 2018

21-6

16 лістапада 2018 года дэлегацыя УА МДПУ імя І.П. Шамякіна пад кіраўніцтвам прарэктара па выхаваўчай рабоце Шчура С.М. ужо ў трэці раз прыняла ўдзел у прафсаюзным форуме “Студэнцкая восень – 2018”. Група студэнтаў нашага ўніверсітэта наведала вядучыя прадпрыемствы Гомельскай вобласці – ювелірны завод “Крыстал” і СШ № 69 г. Гомеля. Студэнты азнаёміліся з вопытам работы прафсаюзных арганізацый гэтых прадпрыемстваў. Ключавым мерапрыемствам форума стаў семінар-нарада з удзелам старшынь і студэнцкіх актываў першасных прафсаюзных арганізацый устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі і сацыяльных партнёраў на тэму “Роля прафсаюзаў у фарміраванні грамадства”, які адбыўся на базе абласнога Дома прафсаюзаў. Наш універсітэт на семінары прадстаўлялі Струкаў В.В. – старшыня прафсаюзнага камітэта студэнтаў, Катрук Ксенія – старшыня прафбюро філалагічнага факультэта і студэнцкі актыў універсітэта.

На працягу ўсяго дня ў Палацы культуры чыгуначнікаў працавала выстава прафарыентацыйнай, іміджавай прадукцыі і масмедыя ўстаноў вышэйшай адукацыі. Студэнты ўніверсітэта Мішура Дыяна, Ракаўшчык Марыя, Боскін Дзмітрый і Тамашэвіч Максім прымалі актыўны ўдзел у спецыяльным праекце “Універсітэцкая серада”, у рамках якога выставу наведалі будучыя абітурыенты.

Завяршыўся форум гала-канцэртам “Мая вну – мая малая радзіма”, удзел у якім прымалі лепшыя творчыя калектывы і выканаўцы вну вобласці, сярод якіх і студэнты УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.

 

 

Дадатковая інфармацыя