Галоўная

Галоўная Навіны

Бліскучы дэбют тэатра “Пілігрым”

25-1-1       22 лістапада 2018 года ў рамках правядзення фестывалю-конкурсу “Кубак Першакурсніка – 2018” паспяхова выступіла каманда філалагічнага факультэта “Тэатр Пілігрым”. Слоганам выступлення сталі словы выпускніцы філфака Юліі Міхайлавай: “Верым, што дапаможа ва ўсім нам філфак, і не страшна ізноў зрабіць крок, бо мы адзіныя – непераможныя мы!”. Прымаючы ўдзел у спаборніцтвах з камандамі іншых факультэтаў, яна прадэманстравала высокі прафесіяналізм і задала планку на шмат гадоў наперад для будучых першакурснікаў нашага ўніверсітэта.

Упершыню ў гісторыі правядзення конкурсу пад маскай звычайнай канцэртнай праграмы каманда “Тэатр Пілігрым” паказала сапраўдны камедыйны спектакль па матывах студэнцкага жыцця “Праз перашкоды да зорак”. Удзельнікамі тэатральнай трупы сталі студэнты 1 курса ўсіх спецыяльнасцей філалагічнага факультэта. Рэжысёрамі праграмы выступілі студэнты старшых курсаў Ян Кавалёў і Эдуард Колас. Па выніках выступлення наша каманда атрымала дзве намінацыі “Лепшая тэатралізацыя” і “Лепшая жаночая роля”.

Падрабязней...

Семінар “Педагог: прафесія альбо прызванне”

26-1

21 лістапада 2018 г. на філалагічным факультэце кафедрай гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін быў арганізаваны і праведзены семінар на тэму “Педагог: прафесія альбо прызванне”. Удзел у семінары прымалі студэнты 2–4 курсаў спецыяльнасці “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны”, ветэраны педагагічнай працы, выдатнікі адукацыі Шаніна Галіна Ільінічна, Харын Віктар Барысавіч і вопытны настаўнік-прадметнік, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Мазыра” Кліменка Вікторыя Ігараўна.

Падрабязней...

Першынства УА МДПУ імя І.П. Шамякіна па валейболе

30-1-1

З 26.11.2018 па 28.11.2018 г. у спартыўнай зале № 1 галоўнага корпуса адбылося першынства УА МДПУ імя І.П. Шамякіна па валейболе.

Спаборніцтвы праводзіліся сярод мужчынскіх і жаночых каманд згодна з правіламі, якія дзейнічаюць. Месцы вызначаліся па найбольшай колькасці ачкоў, набраных камандай ва ўсіх гульнях.

Студэнты факультэта фізічнай культуры, якія займаюцца ў групе “Павышэнне спартыўнага майстэрства (валейбол)”, прынялі ўдзел у судзействе спаборніцтваў.

Падрабязней...

Студэнты нашага ўніверсітэта прынялі ўдзел у XVII Семінары студэнтаў вну Беларусі ў Мінскай духоўнай семінарыі

      23–24 лістапада 2018 г. у Мінскай духоўнай семінарыі адбыўся XVII Семінар студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі “Праваслаўная царква ў гісторыі і культуры Беларусі” (да 220-годдзя з дня нараджэння і 150-годдзя з дня шчаслівага скону мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашка; 1798–1868 гг.)), у якім прынялі ўдзел студэнты-гісторыкі нашага ўніверсітэта Кудлач Ю.В., Тоцікава А.І., Лунько В.Ф., Белавус Д.А., Нараўшвілі А.Э.

У сувязі з вялікай колькасцю заявак на ўдзел у гэтым годзе аргкамітэт семінара ўпершыню правёў конкурс дакладаў, які вытрымалі ўсе работы, што паступілі з Мазырскага педуніверсітэта.

Падрабязней...

Рэспубліканская акцыя “Не прапальвай сваё жыццё!”

 18   У рамках Тыдня прававых ведаў “Законапаслухмяны грамадзянін” і другога этапу рэспубліканскай акцыі “Не прапальвай сваё жыццё!” работнікамі Мазырскага раённага падраздзялення па НС і спецыялістамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў была праведзена інфармацыйная сустрэча са студэнтамі, якія пражываюць у інтэрнатах УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.

Падчас выступлення супрацоўнікі МНС дэманстравалі наглядна-выяўленчую прадукцыю, прыводзілі прыклады пажараў ад цыгарэты, нагадалі аб неабходнасці ўстаноўкі пажарных апавяшчальнікаў у сваіх домаўладаннях і кватэрах. Азнаёмілі студэнтаў з мабільным дадаткам “Дапамога побач”.

Напрыканцы работнікі Мазырскага раённага падраздзялення па НС прадэманстравалі прафілактычныя відэафільмы, якія не пакінулі нікога абыякавым. Таксама адказалі на шматлікія пытанні.

 

Дадатковая інфармацыя