Студэнты нашага ўніверсітэта прынялі ўдзел у XVII Семінары студэнтаў вну Беларусі ў Мінскай духоўнай семінарыі

Студэнты нашага ўніверсітэта прынялі ўдзел у XVII Семінары студэнтаў вну Беларусі ў Мінскай духоўнай семінарыі

      23–24 лістапада 2018 г. у Мінскай духоўнай семінарыі адбыўся XVII Семінар студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі “Праваслаўная царква ў гісторыі і культуры Беларусі” (да 220-годдзя з дня нараджэння і 150-годдзя з дня шчаслівага скону мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашка; 1798–1868 гг.)), у якім прынялі ўдзел студэнты-гісторыкі нашага ўніверсітэта Кудлач Ю.В., Тоцікава А.І., Лунько В.Ф., Белавус Д.А., Нараўшвілі А.Э.

У сувязі з вялікай колькасцю заявак на ўдзел у гэтым годзе аргкамітэт семінара ўпершыню правёў конкурс дакладаў, які вытрымалі ўсе работы, што паступілі з Мазырскага педуніверсітэта.

23 лістапада 2018 года перад пачаткам работы семінара ў Трохсвяціцельскім храме Мінскай духоўнай семінарыі быў здзейснены малебен, які ўзначаліў першы прарэктар, протаіерэй Андрэй Цыгель. Пасля заканчэння малебну ўдзельнікі семінара перайшлі ў актавую залу, дзе пачалося пленарнае пасяджэнне.

У рамках пленарнага пасяджэння прагучалі даклады загадчыка кафедры царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай семінарыі, протаіерэя Аляксандра Раманчука, дацэнта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка Я.В. Ефімовіч і старшага выкладчыка кафедры ідэалагічнай работы Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь палкоўніка І.В. Сабліна.

Работа Семінара праходзіла ў рамках шасці тэматычных секцый: “Праваслаўная Царква ў гісторыі Беларусі”, “Праваслаўныя духоўныя каштоўнасці ў культуры Беларусі”, “Праваслаўная Царква і дзяржаўная ўлада”, “Хрысціянскія каштоўнасці ў еўрапейскай навуцы і культуры”, “Хрысціянскія каштоўнасці і псіхалогія”, “Хрысціянскія каштоўнасці і сучасная педагогіка”.

Заключнай часткай мерапрыемства стала падвядзенне вынікаў, якое прайшло ў актавай зале, падчас якога мадэратары расказалі пра найбольш цікавыя даклады і дыскусіі на сваіх секцыях. Напрыканцы выніковай часткі семінара А.В. Слесараў уручыў дыпломы ўдзельнікам форума.

 

Дадатковая інфармацыя