Бліскучы дэбют тэатра “Пілігрым”

Бліскучы дэбют тэатра “Пілігрым”

25-1-1       22 лістапада 2018 года ў рамках правядзення фестывалю-конкурсу “Кубак Першакурсніка – 2018” паспяхова выступіла каманда філалагічнага факультэта “Тэатр Пілігрым”. Слоганам выступлення сталі словы выпускніцы філфака Юліі Міхайлавай: “Верым, што дапаможа ва ўсім нам філфак, і не страшна ізноў зрабіць крок, бо мы адзіныя – непераможныя мы!”. Прымаючы ўдзел у спаборніцтвах з камандамі іншых факультэтаў, яна прадэманстравала высокі прафесіяналізм і задала планку на шмат гадоў наперад для будучых першакурснікаў нашага ўніверсітэта.

 

Упершыню ў гісторыі правядзення конкурсу пад маскай звычайнай канцэртнай праграмы каманда “Тэатр Пілігрым” паказала сапраўдны камедыйны спектакль па матывах студэнцкага жыцця “Праз перашкоды да зорак”. Удзельнікамі тэатральнай трупы сталі студэнты 1 курса ўсіх спецыяльнасцей філалагічнага факультэта. Рэжысёрамі праграмы выступілі студэнты старшых курсаў Ян Кавалёў і Эдуард Колас. Па выніках выступлення наша каманда атрымала дзве намінацыі “Лепшая тэатралізацыя” і “Лепшая жаночая роля”.

Тэатральная пастаноўка апавядала пра першы вучэбны дзень любога першакурсніка ва ўніверсітэце, а закончылася першым экзаменам. Яго нашы студэнты-акторы паспяхова здалі, бо яны студэнты нашага любімага факультэта і МДПУ!

Удзельнікі творчага праекта паказалі добрыя вакальныя дадзеныя, майстэрства харэаграфіі, тэатральнае і акторскае майстэрства высокага ўзроўню.

Дарагія сябры, калі вы любіце мастацкае слова, гісторыю сваёй краіны, замежныя мовы, захапляецеся класічнай сусветнай культурай, прыходзьце на філалагічны! Вас чакае цікавае студэнцкае жыццё!

Судзібор І.Л., намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце

філалагічнага факультэта;

Колас Эдуард, член студэнцкага савета

філалагічнага факультэта

 

Дадатковая інфармацыя