Галоўная

Галоўная Навіны

Нацыянальны маладзёжны студэнцкі форум

Па ініцыятыве Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра і Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета 14–15 снежня 2018 года адбыўся першы Нацыянальны маладзёжны студэнцкі форум, дзе лепшыя прадстаўнікі нашага ўніверсітэта – Мішура Дыяна (факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі) і Кудлач Юлія (філалагічны факультэт) – мелі магчымасць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, прадэманстраваць свае лідэрскія якасці і абмяняцца вопытам са студэнцкай моладдзю вядучых вну нашай краіны. Тым больш, што галоўнай мэтай форума з’яўляецца папулярызацыя эфектыўных форм удзелу моладзі ў грамадскім і студэнцкім жыцці, развіццё лідэрскіх якасцей, падтрымка творчага і навуковага патэнцыялу студэнтаў.

Падрабязней...

Студэнты-валанцёры факультэта фізічнай культуры ў ТЦСАН Мазырскага раёна з навагодняй місіяй

СТУДЕНТЫ-ВОЛОНТЕРЫ ФАКУЛЬТЕТА ФИЗИЧЕСКОЙ КУЛЬТУРЫ В ТЦСОН МОЗЫРСКОГО РАЙОНА С НОВОГОДНЕЙ МИССИЕЙ

18.12.2018 студэнты-валанцёры факультэта фізічнай культуры Лымар Вікторыя, Кадоліч Дзіна, Бяляўскі Мікіта, Сікорскі Аляксандр, Піскун Аляксандр, Цян Яўген, Семяненка Іван арганізавалі і правялі навагодняе мерапрыемства “Дзівосы пад Новы год” для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі і інвалідаў на базе аддзялення дзённага знаходжання ТЦСАН Мазырскага раёна.

Падрабязней...

У межах навуковага супрацоўніцтва

З 10 па 15 снежня студэнты, магістранты, аспіранты, настаўнікі англійскай мовы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі мелі магчымасць сустрэцца з Аматавым Аляксандрам Міхайлавічам, доктарам філалагічных навук, прафесарам кафедры англійскай мовы і методыкі выкладання ФДААУ ВА “Белгарадскі дзяржаўны нацыянальны даследчы ўніверсітэт” (Расійская Федэрацыя).

А.М. Аматаў, вучань выдатнага вучонага М.Я. Блоха, з’яўляецца адным з вядучых спецыялістаў у галіне парадыгматычнага сінтаксісу. Распрацаваныя А.М. Аматавым палажэнні актыўна рэалізуюцца ў практыцы выкладання замежных моў і маюць метадычную значнасць пры падрыхтоўцы настаўнікаў-філолагаў. Аляксандр Міхайлавіч прапаноўвае інавацыйны падыход да аналізу каўзальных сувязей, якія знаходзяцца ў аснове арганізацыі мовы, і да выкарыстання атрыманых ведаў пры навучанні розным відам моўнай дзейнасці. Аляксандр Міхайлавіч з’яўляецца аўтарам больш чым 150 навуковых і вучэбна-метадычных работ, многія з якіх уключаны ў вядучыя навукаметрычныя базы (Scopus, РИНЦ і інш.).

Кафедра замежных моў і МВЗМ мае працяглую гісторыю супрацоўніцтва з Аматавым Аляксандрам Міхайлавічам, які неаднаразова чытаў лекцыі для студэнтаў, што вывучаюць замежныя мовы. На гэты раз прафесар Аматаў А.М. прапанаваў аўтарскі спецкурс “Методыка акадэмічнага пісьма на англійскай мове”, у межах якога слухачы пазнаёміліся з асноўнымі асаблівасцямі навуковага стылю маўлення, жанрамі вуснага і пісьмовага акадэмічнага дыскурсу, як вучэбнага, так і ўласна навуковага, іх мэтамі, структурнымі і стылістычнымі асаблівасцямі.

Вясёлка талерантнасці

18 снежня ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П. Шамякіна адбыўся творчы вечар “Вясёлка талерантнасці”, ініцыятарамі правядзення і арганізатарамі якога выступілі актыў Туркменскага зямляцтва сумесна з аддзелам па выхаваўчай рабоце з моладдзю. На свята сабраліся студэнты – прадстаўнікі розных нацыянальнасцей.

У нашым універсітэце навучаюцца студэнты з розных краін далёкага і блізкага замежжа. Для лепшага ўзаемаразумення мы павінны пазнаваць культуру і традыцыі народаў, якія жывуць з намі побач, паколькі культура кожнага народа мае сваю каштоўнасць і ўнікальнасць.

Падрабязней...

Год малой радзімы: мая славутая Мазыршчына

19 снежня 2018 г. кафедрай беларускай і рускай філалогіі быў праведзены семінар “Год малой радзімы: мая славутая Мазыршчына”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты, магістранты і выкладчыкі нашага ўніверсітэта, а таксама госці філалагічнага факультэта.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся дэкан філалагічнага факультэта Сымановіч Таццяна Мікалаеўна, якая адзначыла важнасць грамадзянска-патрыятычнага выхавання сучаснай моладзі, фарміравання іх актыўнай жыццёвый пазіцыі.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя