Нацыянальны маладзёжны студэнцкі форум

Нацыянальны маладзёжны студэнцкі форум

Па ініцыятыве Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра і Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета 14–15 снежня 2018 года адбыўся першы Нацыянальны маладзёжны студэнцкі форум, дзе лепшыя прадстаўнікі нашага ўніверсітэта – Мішура Дыяна (факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі) і Кудлач Юлія (філалагічны факультэт) – мелі магчымасць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, прадэманстраваць свае лідэрскія якасці і абмяняцца вопытам са студэнцкай моладдзю вядучых вну нашай краіны. Тым больш, што галоўнай мэтай форума з’яўляецца папулярызацыя эфектыўных форм удзелу моладзі ў грамадскім і студэнцкім жыцці, развіццё лідэрскіх якасцей, падтрымка творчага і навуковага патэнцыялу студэнтаў.

На другі дзень форума маладыя людзі прымалі ўдзел у сустрэчы з Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігарам Васільевічам Карпенка. Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу на тэму “Лідэрства – шлях да поспеху”.

фото фото
фото
 

Дадатковая інфармацыя