Галоўная

Галоўная Навіны

Навагодняя казка

26.12.2018 на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі студэнтамі 3 курса спецыяльнасці “Лагапедыя” і куратарам Н.С. Цырулік, дацэнтам кафедры спецыяльнай педагогікі і методык дашкольнай і пачатковай адукацыі, было праведзена мерапрыемства “Навагодняя казка”, прысвечанае навагодняму святу. Напярэдадні Новага года быў створаны святочны настрой для выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх жадаючых. Выявіўшы артыстызм, багацце эмацыянальных фарбаў, студэнты здолелі натхніць гледачоў станоўчымі эмоцыямі. Пераўвасабленне ў казачныя персанажы, вясёлыя жарты, песні, займальныя конкурсы, флэшмоб, віншаванні – усё гэта дазволіла ўсім прысутным адчуць набліжэнне навагодняга чараўніцтва. У аўдыторыі панавала атмасфера радасці і дабрыні!

Падрабязней...

З Новым 2019 годам!

 4-5         Новы год – самае жаданае, чароўнае і ўсімі любімае свята, якое займае асаблівае месца ў нашых сэрцах. Гэта самы дзівосны і казачны час, напоўнены чаканнем цудаў! Сустракаючы Новы год, мы ўзгадваем мінулае, ацэньваем цяперашняе і будуем планы на будучыню.

Напярэдадні Новага года ў нашым універсітэце адбыўся святочны канцэрт “Навагодняя фантазія”. Стваралі навагодні настрой выкладчыкам, супрацоўнікам і студэнтам універсітэта ўдзельнікі канцэртнай праграмы, якая ўключала нумары розных жанраў.

З надыходзячым Новым 2019 годам усіх прысутных павіншаваў рэктар універсітэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Наўныка Валерый Мікалаевіч, які пажадаў дабрабыту, творчага натхнення і пазітыўных эмоцый, а таксама падвёў вынікі мінулага года і вызначыў мэты і задачы на новы год.

Падрабязней...

Вучэбна-метадычны семінар на філалагічным факультэце

8-1

26.12.2018 на філалагічным факультэце адбыўся ўжо традыцыйны вучэбна-метадычны семінар “Узаемадзеянне вышэйшай і сярэдняй школы ў сістэме падрыхтоўкі настаўніка-славесніка” (кіраўнік семінара – дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі Т.І. Татарынава).

Удзельнікамі семінара сталі настаўнікі-філолагі школ г. Мазыра і г. Калінкавічы, выкладчыкі кафедры беларускай і рускай філалогіі, в.а. прарэктара па выхаваўчай рабоце Н.І. Новік-Шчарбенка, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі Л.В. Ісмайлава, кіраўнік практыкі ўніверсітэта А.А. Сазанчук, метадыст аддзела па рабоце з моладдзю Т.В. Швед.

Падрабязней...

“Новы год і Каляды – час любові і дабрыні”

Штогадова напярэдадні зімовых святаў праходзіць Рэспубліканская дабрачынная навагодняя акцыя “Нашы дзеці”, дзякуючы якой ні адно дзіця нашай краіны не застаецца без увагі. У гэтым годзе асаблівая ўвага была аддадзена падлеткам, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, выхаванцам школ-інтэрнатаў, дзецям са шматдзетных, апекунскіх, прыёмных сем’яў, дзецям-інвалідам.

26 снежня 2018 года студэнты нашага ўніверсітэта наведалі УА “Петрыкаўскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу № 1 лёгкай прамысловасці” з навагодняй праграмай. Студэнты падарылі дзяўчатам-падлеткам не толькі цудоўны навагодні настрой, мора станоўчых эмоцый, але і салодкія падарункі, якія былі прадастаўлены першаснай прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў універсітэта.

Падрабязней...

Рэспубліканскі навагодні баль для моладзі ў Палацы Незалежнасці

02-3     28 снежня ў Мінску ў Палацы Незалежнасці адбыўся Рэспубліканскі навагодні баль з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка. У ім прынялі ўдзел лепшыя студэнты вну краіны: пераможцы алімпіяд і конкурсаў, лаўрэаты спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выдатнікі вучобы, актывісты маладзёжных арганізацый. Амаль 300 студэнтаў і старшакласнікаў, якія дасягнулі асаблівых поспехаў у вучобе, творчасці і спорце, навуковай і грамадскай дзейнасці.

У ліку самых лепшых і 4 студэнты нашага ўніверсітэта: Маскальчук Аліна (фізіка-інжынерны факультэт), Катрук Ксенія (філалагічны факультэт), Пахыла Таццяна (тэхнолага-біялагічны факультэт), Далянчук Пётр (факультэт фізічнай культуры).

Галоўнай асаблівасцю балю стала тое, што ў Беларусі ўпершыню на афіцыйным узроўні праводзяць навагодні баль у яго класічнай форме, узгадваюць і адраджаюць прыгожую традыцыю мінулых дзён.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя