Вучэбна-метадычны семінар на філалагічным факультэце

Вучэбна-метадычны семінар на філалагічным факультэце

8-1

26.12.2018 на філалагічным факультэце адбыўся ўжо традыцыйны вучэбна-метадычны семінар “Узаемадзеянне вышэйшай і сярэдняй школы ў сістэме падрыхтоўкі настаўніка-славесніка” (кіраўнік семінара – дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі Т.І. Татарынава).

Удзельнікамі семінара сталі настаўнікі-філолагі школ г. Мазыра і г. Калінкавічы, выкладчыкі кафедры беларускай і рускай філалогіі, в.а. прарэктара па выхаваўчай рабоце Н.І. Новік-Шчарбенка, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі Л.В. Ісмайлава, кіраўнік практыкі ўніверсітэта А.А. Сазанчук, метадыст аддзела па рабоце з моладдзю Т.В. Швед.

Цудоўны святочны настрой стварала для прысутных падрыхтаваная студэнтамі 4 курса спецыяльнасцей “Руская мова і літаратура”, “Беларуская мова і літаратура”, “Англійская мова. Нямецкая мова” літаратурна-музычная кампазіцыя “Калядныя сустрэчы на філалагічным”.

Цікавымі і актуальнымі сталі даклады “Роля філіялаў кафедры ва ўзаемадзеянні вышэйшай і сярэдняй школы” (дац. Т.І. Татарынава), “Ключавыя кампетэнцыі будучага настаўніка-філолага” (заг. кафедры Т.М. Чэчка), “Актуальныя працэсы ў лексіцы і фразеалогіі” (дац. С.Б. Кураш), “Ад асабістай творчасці – да творчай прафесіі: фарміраванне крэатыўнасці будучых настаўнікаў-філолагаў” (ст. выкл. М.Г. Лобан).

У межах семінара быў прадэманстраваны фрагмент новага праекта “Паэтычныя батлы” (кіраўнік – ст. выкл. І.Л. Судзібор).

Падводзячы вынікі семінара, прысутныя ацанілі высокі прафесіяналізм дакладчыкаў і творчы патэнцыял студэнтаў, адзначыўшы значны ўклад падобных сустрэч у развіццё ўзаемадзеяння вышэйшай і сярэдняй школы ў сістэме ўдасканальвання адукацыйных магчымасцей і прафесійнага росту як сапраўдных, так і будучых педагогаў.

 

 

Дадатковая інфармацыя