Удзел у семінары маладых вучоных “Роля маладых вучоных у развіцці мадэлі “Універсітэт 3.0””
- Падрабязнасці
- Апублікавана 29.01.2019 11:57
Напярэдадні Дня беларускай навукі 24 студзеня 2019 года ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце адбыўся семінар для маладых вучоных “Роля маладых вучоных у развіцці мадэлі “Універсітэт 3.0””. Наш універсітэт прадставіла дацэнт кафедры замежных моў і методыкі выкладання замежных моў, кандыдат філалагічных навук Яблонская Вольга Генадзьеўна.
Міністр адукацыі Ігар Уладзіміравіч Карпенка прадставіў вынікі работы і навуковыя дасягненні вучоных краіны за 2018 год. У форме адкрытага дыялогу адбылася гутарка маладых вучоных з Ігарам Уладзіміравічам, які падкрэсліў, што развіццё ўніверсітэцкага сектара навукі бачыцца ва ўзаемадзеянні з рэальным сектарам эканомікі. Асаблівы інтарэс удзельнікаў быў выкліканы работай універсітэтаў, якія ўжо выконваюць і рашаюць значныя для прамысловых прадпрыемстваў задачы. Абмяркоўваліся пытанні па арганізацыі навукова-інавацыйнай дзейнасці ва ўніверсітэтах для рэалізацыі мадэлі “Універсітэт 3.0”.
За значны асабісты ўклад у развіццё навукі і інавацыйнай дзейнасці і ў сувязі са святкаваннем Дня беларускай навукі Яблонская Вольга Генадзьеўна ўзнагароджана Удзячнасцю Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.