Урачысты сход, прысвечаны Дню беларускай навукі

Урачысты сход, прысвечаны Дню беларускай навукі

За шматгадовую плённую працу, значны ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных педагагічных кадраў і навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, распрацоўку навукова-педагагічнага забеспячэння адукацыйнага працэсу, актыўную навукова-педагагічную дзейнасць, заахвочванне студэнцкай моладзі да навукова-даследчай дзейнасці Валерый Мікалаевіч Наўныка ўручыў Ганаровую грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прафесару кафедры педагогікі і псіхалогіі, доктару педагагічных навук, прафесару Валерыю Сяргеевічу Болбасу.

За высокі прафесіяналізм, шматгадовую плённую працу, значны ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных педагагічных кадраў і навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, асабісты ўклад у развіццё ўніверсітэта, міжнароднае супрацоўніцтва была ўручана Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь дацэнту кафедры беларускай і рускай філалогіі, кандыдату філалагічных навук, дацэнту Сяргею Барысавічу Курашу.

Старшыня Мазырскага раённага Савета дэпутатаў Наталля Аляксееўна Назаранка павіншавала калектыў універсітэта з Днём беларускай навукі і ўручыла кіраўніку ўніверсітэта прывітальны адрас.

За высокія навуковыя вынікі, актыўную работу па ўкараненні інавацыйных тэхналогій навучання студэнтаў (магістрантаў) Ганаровую грамату Мазырскага раённага выканаўчага камітэта ўручылі Алене Сяргееўне Астрэйка. Граматай Мазырскага раённага Савета дэпутатаў ўзнагароджана Людміла Уладзіміраўна Гаўрылавец, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, за добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё навукі і падрыхтоўку высокакваліфікаваных навукова-педагагічных кадраў.

Даклад аб выніках навуковай і інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта за 2018 год прадставіў Эдуард Яўгенавіч Грачаннікаў, начальнік навукова-даследчага сектара, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.

З прывітальным словам выступіла Любоў Сцяпанаўна Клепчукова, начальнік аддзела адукацыі Мазырскага райвыканкама. У адрас вучоных універсітэта прагучалі шчырыя словы ўдзячнасці за супрацоўніцтва, за асаблівую ўвагу, якая надаецца рашэнню актуальных педагагічных праблем выхавання і навучання для ўсіх ступеняў адукацыі: дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай.

Граматы і ўдзячнасці ўніверсітэта выкладчыкам, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у навуковай дзейнасці і арганізацыі навукова-даследчай работы студэнтаў, уручыла Таццяна Уладзіславаўна Паліева, прарэктар па навуковай рабоце, кандыдат педагагічных навук, дацэнт: дацэнту кафедры педагогікі і псіхалогіі Алене Аляксееўне Калеснічэнка, кандыдату педагагічных навук, дацэнту; дацэнту кафедры спецыяльнай педагогікі і методык дашкольнай і пачатковай адукацыі Наталлі Сямёнаўне Жлудавай, кандыдату педагагічных навук; Вользе Генадзьеўне Яблонскай, дацэнту кафедры замежных моў і методыкі выкладання замежных моў, кандыдату філалагічных навук; Марыне Міхайлаўне Шчэрбін, дацэнту кафедры гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін, кандыдату педагагічных навук.

У адрас выкладчыкаў універсітэта прагучалі цёплыя словы ўдзячнасці за супрацоўніцтва і віншаванні з Днём беларускай навукі ад Таццяны Леанідаўны Андрыеўскай, намесніка дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Дзяржаўнай установы адукацыі “Мазырскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”. Яркае, запамінальнае віншаванне выкладчыкам універсітэта было ад навучэнца ўстановы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны абласны ліцэй”.

Эдуард Яўгенавіч Грачаннікаў, начальнік навукова-даследчага сектара, па выніках аналізу вынікаў навукова-даследчай дзейнасці выкладчыкаў ад імя кіраўніцтва ўзнагародзіў лепшых вучоных універсітэта:

– у намінацыі “Міжнароднае прызнанне”: Васіля Васільевіча Шапялевіча, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара; Алену Міхайлаўну Аўсіюк, кандыдата фізіка-матэматычных навук, дацэнта;

– у намінацыі “Высокая публікацыйная актыўнасць”: Валянціна Васільевіча Валетава, доктара біялагічных навук, прафесара; Васіля Васільевіча Шура, доктара філалагічных навук, прафесара;

– у намінацыі “Заахвочванне дадатковых сродкаў на выкананне навукова-даследчых работ” пераможцам прызнаны Генадзь Уладзіміравіч Кулак, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар;

– у намінацыі “За паспяховае кіраўніцтва навукова-даследчай дзейнасцю маладых вучоных і даследчыкаў” пераможцам стаў Уладзімір Сямёнавіч Савенка, доктар тэхнічных навук, прафесар.

На сходзе прагучала многа шчырых, добрых слоў удзячнасці і віншаванняў, а святочную, душэўную атмасферу стваралі таленавітыя студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта.

Усім прадстаўнікам навуковай супольнасці жадаем плённай працы, навуковага пошуку, новых адкрыццяў, моцнага здароўя і дабрабыту!

 
25-0-2 25-0-2
25-0-2 25-0-2
25-0-2 25-0-2
25-0-2 25-0-2
25-0-2 25-0-2
25-0-2 25-0-2
25-0-2 25-0-2
25-0-2 25-0-2
25-0-2 25-0-2
25-0-2 25-0-2
25-0-2

Дадатковая інфармацыя