75 год вызвалення г. Мазыра і Мазырскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

75 год вызвалення г. Мазыра і Мазырскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

15-0-1

11–14 студзеня 2019 года ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 75-й гадавіны вызвалення г. Мазыра і Мазырскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: у вучэбных групах адбыліся куратарскія гадзіны, прысвечаныя 75-й гадавіне вызвалення г. Мазыра і Мазырскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; у бібліятэцы, у навуковай і чытальнай залах універсітэта былі арганізаваны тэматычныя выставы; у інтэрнатах універсітэта былі выдадзены тэматычныя газеты. Супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта наведалі кінатэатр “Мір” для прагляду фільма “Нязломны”, наведалі выставу ваеннага плаката “Плакат як летапіс бою, як хроніка пачуццяў” з фондаў ДУК “Мазырскі аб’яднаны краязнаўчы музей” у гістарычным цэнтры “Мазырскі замак”. Студэнты, якія пражываюць у інтэрнатах, наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Студэнцкі актыў універсітэта сумесна з начальнікам аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Мацвеевай С.В. і старшынёй прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў Струкавым В.В. усклалі кветкі да Помніка ахвярам фашысцкага тэрору.

14 студзеня 2019 года на мемарыяльным комплексе “Курган Славы” адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны 75-годдзю з дня вызвалення г. Мазыра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з удзелам ветэранаў вайны і працы, кіраўніцтва горада, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў моладзі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел адміністрацыя УА МДПУ імя І.П. Шамякіна пад кіраўніцтвам рэктара ўніверсітэта Наўныка В.М., дэканы факультэтаў, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў, аспіранты, магістранты, студэнты.

З урачыстым словам да ўсіх прысутных звярнулася старшыня Мазырскага раённага выканаўчага камітэта А.Ф. Паўлечка. Хвіліна маўчання, залпы гармат – стрыманы салют у гонар Перамогі. І асабліва ўрачысты момант – ускладванне кветак… Кветкі і вянкі ад дэлегацыі нашага ўніверсітэта былі ўскладзены да падножжа Кургана Славы.

Дадатковая інфармацыя