Вясёлка талерантнасці

Вясёлка талерантнасці

18 снежня ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П. Шамякіна адбыўся творчы вечар “Вясёлка талерантнасці”, ініцыятарамі правядзення і арганізатарамі якога выступілі актыў Туркменскага зямляцтва сумесна з аддзелам па выхаваўчай рабоце з моладдзю. На свята сабраліся студэнты – прадстаўнікі розных нацыянальнасцей.

У нашым універсітэце навучаюцца студэнты з розных краін далёкага і блізкага замежжа. Для лепшага ўзаемаразумення мы павінны пазнаваць культуру і традыцыі народаў, якія жывуць з намі побач, паколькі культура кожнага народа мае сваю каштоўнасць і ўнікальнасць.

Замежныя навучэнцы з Туркменістана, Узбекістана, Кітая пазнаёмілі нас з традыцыямі, фальклорам сваіх краін і народаў. Беларускія студэнты прэзентавалі беларускую, рускую і ўкраінскую культуры. Усе прысутныя ўбачылі рознакаляровыя фарбы і жанры, вершы і музыку – сапраўдную “вясёлку”.

Свята стала сапраўдным вечарам сяброўства. Напрыканцы мерапрыемства студэнты і выкладчыкі прамовілі разам: “Калі кожны будзе цярпімы да іншага, то разам мы зробім талерантным наш свет!”.

фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
 

Дадатковая інфармацыя