Семінар “Педагог: прафесія альбо прызванне”

Семінар “Педагог: прафесія альбо прызванне”

26-1

21 лістапада 2018 г. на філалагічным факультэце кафедрай гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін быў арганізаваны і праведзены семінар на тэму “Педагог: прафесія альбо прызванне”. Удзел у семінары прымалі студэнты 2–4 курсаў спецыяльнасці “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны”, ветэраны педагагічнай працы, выдатнікі адукацыі Шаніна Галіна Ільінічна, Харын Віктар Барысавіч і вопытны настаўнік-прадметнік, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Мазыра” Кліменка Вікторыя Ігараўна.

Шаніна Г.І. падзялілася шматгадовым вопытам педагагічнай дзейнасці, пазнаёміла студэнтаў з творчымі праектамі па грамадзянска-патрыятычным выхаванні. Асаблівую ўвагу Г.І. Шаніна звярнула на праблемы, з якімі сутыкаюцца пачынаючыя настаўнікі-прадметнікі ў першы год працы ў школе, і расказала пра шляхі іх вырашэння. Харын В.Б., зыходзячы з шматгадовага вопыту работы ў сістэме адукацыі, прадставіў свой вобраз настаўніка гісторыі ў мінулым і будучыні. Кліменка В.І. падзялілася практычным вопытам работы з маладымі настаўнікамі-стажорамі, звярнула ўвагу студэнтаў на складанасці сацыяльна-псіхалагічнай адаптацыі маладых спецыялістаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Выступленне вопытных педагогаў выклікала жывы інтарэс і водгук у студэнтаў, адбыўся адкрыты, плённы, канструктыўны дыялог.

Кур’ян З.С., старшы выкладчык кафедры гісторыі

і грамадазнаўчых дысцыплін

 

 

Дадатковая інфармацыя