Галоўная

Галоўная Навіны

Абласны этап Рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года – 2018”

13-1

8 лістапада 2018 года адбыўся абласны этап Рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года – 2018”. У конкурсе прынялі ўдзел шэсць перспектыўных маладых людзей, прадстаўнікоў вядучых устаноў вышэйшай адукацыі Гомельскай вобласці, якія дзякуючы сваёй вучэбнай, навуковай, валанцёрскай, творчай дзейнасці атрымалі званне “Студэнт года” свайго ўніверсітэта. Наш універсітэт прадстаўляла студэнтка 2 курса фізіка-інжынернага факультэта Ганна Палын.

Прадстаўніца нашага ўніверсітэта побач з іншымі канкурсантамі прадэманстравала свае інтэлектуальныя, творчыя і лідэрскія якасці ў розных конкурсах. Прадставіла арыгінальную самапрэзентацыю, цікава апавядала аб сваёй будучай прафесіі настаўніка ў конкурсе аратарскага майстэрства і ўдзельнічала ў віктарыне, прысвечанай 100-годдзю УЛКСМ.

Падрабязней...

Інфармацыйны семінар для куратараў вучэбных груп “Прафілактыка негатыўных з’яў у студэнцкім асяродку”

15-3         13 лістапада 2018 года адбыўся інфармацыйны семінар для куратараў вучэбных груп “Прафілактыка негатыўных з’яў у студэнцкім асяродку”, падрыхтаваны і праведзены супрацоўнікамі аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю.

Мэта дадзенага мерапрыемства – фарміраванне сацыяльнай актыўнасці куратара, навучанне магчымым шляхам рашэння праблем у вучэбнай групе.

На семінар былі запрошаны намеснікі дэканаў па выхаваўчай рабоце, куратары вучэбных груп, спецыялісты СППС, супрацоўнікі аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю, прадстаўнікі Мазырскага псіханеўралагічнага дыспансера і інспекцыі па справах непаўналетніх Мазырскага РАУС.

Падрабязней...

Кубак Гомельскай вобласці па гіравым спорце

16-3

10 лістапада 2018 г. у Гомелі адбыўся кубак Гомельскай вобласці па гіравым спорце. У склад каманды г. Мазыра ўвайшлі студэнты факультэта фізічнай культуры: Дарошка Сяргей Аляксандравіч, Коваль Паліна Сяргееўна, Патапава Кацярына Аляксандраўна.

Канкурэнцыя была высокая. Нашы студэнты вельмі добра выступалі на працягу ўсяго турніру. Гэта дазволіла зборнай камандзе горада Мазыра заняць выніковае першае месца.

Коваль Паліна Сяргееўна і Патапава Кацярына Аляксандраўна выступалі ў вагавай катэгорыі 65 кг сярод жанчын, хапок гіры на працягу 10 хвілін. Дзяўчаты выканалі першы дарослы разрад.

Віншуем пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў!

Падрабязней...

Супрацоўніцтва са школай

14-3

27 кастрычніка 2018 года на базе “Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны” адбылася Гомельская абласная навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў па прыродазнаўчанавуковых і сацыяльна-гуманітарных накірунках “ПОШУК”. Навучэнка 9 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 14 г. Мазыра” Краўчанка Марына на секцыі “Фізіка і астраномія” прадставіла работу “Разлік удзельнай цеплыні плаўлення”, якая была адзначана дыпломам ІІІ ступені. Работа выканана на базе лабараторыі малекулярнай фізікі кафедры фізікі і матэматыкі ў МДПУ імя І.П. Шамякіна. Навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры фізікі і матэматыкі, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Мікалаенка Таццяна Віктараўна.

Падрабязней...

Чэмпіянат Мазырскага раёна па валейболе сярод навучальных устаноў

07-1       З 29.10.2018 па 2.11.2018 г. у спартыўнай зале ДУА “Мазырскі дзяржаўны медыцынскі каледж” адбыўся чэмпіянат Мазырскага раёна па валейболе сярод навучальных устаноў.

Спаборніцтвы праводзіліся сярод мужчынскіх і жаночых каманд, згодна з правіламі. Месца вызначалася па найбольшай колькасці ачкоў, набраных камандай ва ўсіх гульнях. Агульнае кіраўніцтва спаборніцтвамі ажыццяўлялася аддзелам адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама і непасрэдна судзейскай калегіяй, зацверджанай аддзелам.

Жаночая зборная каманда УА МДПУ заняла першае месца.

Жаночую каманду падрыхтавала выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Нічыпорка Наталля Мікалаеўна.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя