Абласны этап Рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года – 2018”

Абласны этап Рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года – 2018”

13-1

8 лістапада 2018 года адбыўся абласны этап Рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года – 2018”. У конкурсе прынялі ўдзел шэсць перспектыўных маладых людзей, прадстаўнікоў вядучых устаноў вышэйшай адукацыі Гомельскай вобласці, якія дзякуючы сваёй вучэбнай, навуковай, валанцёрскай, творчай дзейнасці атрымалі званне “Студэнт года” свайго ўніверсітэта. Наш універсітэт прадстаўляла студэнтка 2 курса фізіка-інжынернага факультэта Ганна Палын.

Прадстаўніца нашага ўніверсітэта побач з іншымі канкурсантамі прадэманстравала свае інтэлектуальныя, творчыя і лідэрскія якасці ў розных конкурсах. Прадставіла арыгінальную самапрэзентацыю, цікава апавядала аб сваёй будучай прафесіі настаўніка ў конкурсе аратарскага майстэрства і ўдзельнічала ў віктарыне, прысвечанай 100-годдзю УЛКСМ.

Самым яркім і эмацыянальным быў творчы конкурс “Мая малая радзіма”, дзе Ганна выканала песню на беларускай мове “Сокал ясны” ў суправаджэнні студэнткі фізіка-інжынернага факультэта Каўшар Ангеліны і студэнта факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі Грынкевіча Рамана.

Віншуем Ганну Палын з годным удзелам у конкурсе!

 

Дадатковая інфармацыя