Галоўная

Галоўная Навіны

Мы зрабілі!

22-1-1           Не ўпершыню студэнты нашага ўніверсітэта прымаюць актыўны ўдзел у акцыях экалагічнай накіраванасці.

Так і ў гэтым годзе студэнты фізіка-інжынернага факультэта, тэхнолага-біялагічнага факультэта, факультэта фізічнай культуры і факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі, а таксама студэнцкае самакіраванне прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Зробім 2018!”.

Месцам для прыбірання быў вызначаны гарадскі пляж (левы бераг Прыпяці), дзе студэнты прыбіралі адыходы, што спатрэбяцца для перапрацоўкі. Актывістамі было сабрана больш за 40 мяшкоў смецця.

Падрабязней...

Навукова-практычны семінар “Камсамол і яго гістарычнае значэнне”

26-5     22 кастрычніка 2018 года кафедрай гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін арганізаваны і праведзены навукова-практычны семінар “Камсамол і яго гістарычнае значэнне”, прысвечаны 100-годдзю УЛКСМ. З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся прарэктар па выхаваўчай рабоце УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Шчур С.М., намеснік старшыні Мазырскай раённай арганізацыі ветэранаў Арцёменка В.Р., дэкан філалагічнага факультэта Сымановіч Т.М.

Усесаюзны Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі (УЛКСМ) – грамадска-палітычная арганізацыя моладзі, у якую прымалася перадавая савецкая моладзь, юнакі і дзяўчаты ад 14 да 28 год. Асноўнымі задачамі УЛКСМ з’яўляліся: выхаванне моладзі ў духу камунізму, заахвочванне яе да будаўніцтва новага грамадства, падрыхтоўка пакалення ўсебакова развітых людзей. Праз структуру дадзенай арганізацыі ажыццяўлялася грамадзянскае, ідэалагічнае, патрыятычнае выхаванне моладзі, рэалізоўваліся палітычныя і сацыяльныя праекты.

Падрабязней...

Валанцёрская дапамога студэнтаў факультэта фізічнай культуры

25-1-1     20 – 21.10.2018 студэнты-валанцёры факультэта фізічнай культуры прынялі ўдзел у Х адкрытай рэспубліканскай спартакіядзе “Палеская восень” сярод інвалідаў-калясачнікаў у якасці валанцёраў і суддзяў.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў спаборніцтваў звярнуўся Флёрка Аляксандр Мікалаевіч, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту.

У Х юбілейнай адкрытай рэспубліканскай алімпіядзе “Палеская восень” прынялі ўдзел спартсмены з Беларусі, Расіі і Украіны.

Падрабязней...

Алімпіяда па методыцы выкладання роднай і замежнай моў

23-2

16 кастрычніка 2018 года студэнты 4 курса 3 групы спецыяльнасці “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)” прынялі ўдзел у рэгіянальнай (з міжнародным удзелам) студэнцкай алімпіядзе па методыцы выкладання роднай і замежнай моў, якая праходзіла на базе кафедры замежных моў і ўдмурцкай філалогіі ФДБАУ ВА “Глазаўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя У.Г. Караленкі”.

Алімпіяда па методыцы выкладання роднай і замежнай моў складалася з двух этапаў: дыстанцыйнага і вочнага. На дыстанцыйным этапе ўдзельнікі павінны былі прадаставіць эсэ на рускай мове на тэму “Вывучаем замежную мову з задавальненнем”.

Падрабязней...

Туркменістан: гісторыя, адукацыя, культура

21-2      18.10.2018 на філалагічным факультэце ў межах праходжання педагагічнай практыкі студэнтамі з ліку замежных грамадзян 4 курса спецыяльнасці “Руская мова і літаратура” адбыўся інфармацыйна-творчы праект “Туркменістан: гісторыя, адукацыя, культура”. На мерапрыемстве прысутнічалі дэкан філалагічнага факультэта Сымановіч Т.М., загадчык кафедры беларускай і рускай філалогіі Чэчка Т.М., намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Судзібор І.Л., метадысты па педагагічнай практыцы, студэнты філалагічнага факультэта.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя