Алімпіяда па методыцы выкладання роднай і замежнай моў

Алімпіяда па методыцы выкладання роднай і замежнай моў

23-2

16 кастрычніка 2018 года студэнты 4 курса 3 групы спецыяльнасці “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)” прынялі ўдзел у рэгіянальнай (з міжнародным удзелам) студэнцкай алімпіядзе па методыцы выкладання роднай і замежнай моў, якая праходзіла на базе кафедры замежных моў і ўдмурцкай філалогіі ФДБАУ ВА “Глазаўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя У.Г. Караленкі”.

Алімпіяда па методыцы выкладання роднай і замежнай моў складалася з двух этапаў: дыстанцыйнага і вочнага. На дыстанцыйным этапе ўдзельнікі павінны былі прадаставіць эсэ на рускай мове на тэму “Вывучаем замежную мову з задавальненнем”.

На вочным этапе алімпіяды ўдзельнікі павінны былі прэзентаваць фрагмент урока на адной з моў па выбары ўдзельніка (англійская, нямецкая альбо родная мова) на тэму “Вучыся тварыць дабро”. У гэтым туры прынялі ўдзел Марыя Рабцава, Кацярына Жызнеўская, Анастасія Святагорава (4 курс 3 група спецыяльнасць “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)”).

Кацярына Жызнеўская адразу ўвяла ўсіх у атмасферу дабрыні, пачаўшы ўрок з кампліментаў. Яна прапанавала нестандартны ўрок па станцыях і паглыбіла вучняў у краіну дабрыні. Вучні вандравалі па станцыях “Дабрыня”, “Павага” і “Сяброўства”. На кожнай станцыі патрэбна было выканаць заданні па прапанаванай тэме. Студэнтка актыўна ўзаемадзейнічала з аўдыторыяй, тлумачыла заданні і дапамагала іх выканаць.

Марыя Рабцава прапанавала ўдзельнікам скласці прыказкі на тэму ўрока “Вучыся тварыць дабро”, а таксама расказаць, якія добрыя якасці студэнты знаходзяць у сваіх сяброў і ў сям’і. У наступным практыкаванні патрэбна было выбраць словы, якія абазначаюць дабро і зло, і размясціць іх вакол сонца і аблокаў.  Марыя Рабцава завяршыла свой фрагмент заданнем, якое заключалася ў тым, каб напісаць добрыя словы альбо пажаданні і размясціць іх на дрэве пажаданняў, размешчаным на дошцы.

Анастасія Святагорава аддала перавагу рабоце з тэкстам «How We Kept Mother’s Day», а таксама зрабіла акцэнт на актыўнай рабоце вучняў, пастаянна пабуджаючы іх выказваць свае думкі па пытаннях тэмы. Тэкст ідэальна падыходзіў для зададзенай тэмы, асабліва ў святле мінулага свята. У падрыхтоўцы ўрока былі захаваны ўсе метадычныя этапы работы з тэкстам. Далей удзельнікі падзяліліся на каманды, пры гэтым неабходна было даць як мага больш парад героям апавядання за дзве хвіліны. Для этапу рэфлексіі Анастасія падрыхтавала папяровае сэрца са словам «kindness» – дабрыня, якое ўдзельнікі перадавалі адзін аднаму і выказвалі пажаданні.

У хуткім часе будуць падведзены вынікі алімпіяды і ўручаны дыпломы І, ІІ, ІІІ ступеняў.

Дацэнт кафедры замежных моў і МВЗМ

Алена Валер’еўна Кавалёва

 

 

Дадатковая інфармацыя